Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар у былой менскай калёніі № 1


24 траўня ў 21.20 паступіла паведамленьне аб узгараньні прызначанага пад знос будынка на былой тэрыторыі калёніі № 1 па вул. Кальварыйскай. У аднапавярховым збудаваньні памерам 100 на 30 мэтраў захоўваліся адходы скуразамяняльнікаў.



Плошча ўзгараньня склала каля 300 квадратных мэтраў. Тэрыторыя вакол будынка амаль не ахоўвалася. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, будынак знаходзіўся на балянсе кампаніі "Юнівест-М". Прычына пажару высьвятляецца.



На месца здарэньня выехала дзесяць адзінак пажарнай тэхнікі. У 21.57 пажар быў лякалізаваны, а ў 22.40 ліквідаваны.


Як паведамляе карэспандэнт БелаПАН зь месца здарэньня, з-за пажару быў перакрыты рух па мосьце на вул. Кальварыйскай: там былі пракладзеныя пажарныя гідранты. Пажар прыцягнуў увагу вялікай колькасьці разявак.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG