Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рэчыцы з прычыны пажару на АТС без тэлефоннай сувязі засталіся звыш 2 тысяч гараджанаў, які жывуць на вуліцах Сьняжкова, Панова ды некаторых іншых.

Паводле інфармацыі гомельскай абласной управы МНС, пажар на аўтаматычнай станцыі, якая належыць РУП “Белтэлекам”, здарыўся ўчора позна ўвечары. Яго ўдалося хутка патушыць. Аднак агонь пашкодзіў мэталічныя шафы, у якіх знаходзіліся платы на 2170 тэлефонных нумароў.

АТС месьцілася на вуліцы Панова, займаючы частку памяшканьня былой кацельні ЖКГ, якое арандуе “Белтэлекам”. Абазнаныя мясцовыя жыхары кажуць, што дах памяшканьня працякае. І акурат учора ў Рэчыцы ішоў моцны й працяглы дождж. Верагодней за ўсё, дажджавая вада й сталася прычынай кароткага замыканьня, ад якога загарэлася апаратура АТС.

Рэчычане распавядаюць, што ў жалю вартым стане знаходзяцца ў раёне й некаторыя вясковыя АТС. У прыватнасьці, АТС у Падалесьсі захінаюць ад дажджу поліэтыленавай плёнкай.

XS
SM
MD
LG