Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Залаты мэдаль Багдана


Выпускнік гомельскай сярэдняй школы № 12 Багдан Ранішэнка заваяваў залаты мэдаль на 41-й міжнароднай хімічнай алімпіядзе.


Пра гэта паведаміла абласная ўправа адукацыі. Ладзілася алімпіяда ў Оксфардзе ў Вялікай Брытаніі.

Багдан Ранішэнка два гады запар станавіўся і ўладальнікам дыплёма 1 ступені заключнага этапу нацыянальнай алімпіяды па хіміі. Сёлета ён заваяваў абсалютнае першае месца.

Перамогі даюць яму права без іспытаў паступіць у любую вышэйшую навучальную ўстанову Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG