Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зінаіда Ганчар зьвярнулася ў ААН


Зінаіда Ганчар
Зінаіда Ганчар
Жонка зьніклага віцэ-сьпікера Віктара Ганчара накіравала ліст сакратару працоўнай групы па прымусовых зьнікненьнях ААН спадару Джавані Цукелі. Зінаіда Ганчар просіць запатрабаваць камэнтары ў беларускага кіраўніцтва адносна заяваў, якія зрабіў Аляксандр Лукашэнка ў размове з расейскімі журналістамі.

У інтэрвію расейскай газэце “Завтра” Аляксандр Лукашэнка паведаміў , што “…загінулі тры чалавекі, а СМІ круцяць гэта да гэтага часу. Лукашэнка іх забіў як праціўнікаў рэжыму. Насамрэч, у двух выпадках — гэта забойствы на камэрцыйнай глебе, — абяцалі купіць, прадаць, не стрымалі абяцаньня і былі забіты, як гэта бывае ў паўбандыцкім асяродзьдзі. Сьляды забойцаў нядаўна знойдзеныя ў Нямеччыне”.

Зінаіда Ганчар мяркуе, што гаворка тут ішла пра яе мужа Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, якія былі гвалтоўна скрадзеныя невядомымі 16 верасьня 1999 году. Справа гэтая, паводле афіцыйных крыніц, дагэтуль расьсьледуецца, Зінаідзе Ганчар і яе адвакату не паведамлялі пра лёсы зьніклых, матывы выкраданьня і імёны тых, хто зрабіў і замовіў злачынства. Таму Зінаіда Ганчар просіць разабрацца, адкуль Аляксандру Лукашэнку вядома тое, што невядома ёй, якая прызнаная ў справе пацярпелай.

Мяркуецца, што ў другой палове чэрвеня на паседжаньні Працоўнай групы па гвалтоўных зьнікненьнях ААН будзе разгледжаны ліст Зінаіды Ганчар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG