Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зінаіда Ганчар: “Ды знойдуць яму пасаду, як і іншым”


Зінаіда Ганчар

Зінаіда Ганчар

Зінаіда Ганчар, жонка зьніклага ў 1999-ым годзе апазыцыянэра Віктара Ганчара, гэтак пракамэнтавала сёньняшнюю адстаўку Ўладзімера Навумава.


“Ня думаю, што з-за гэтай адстаўкі справы зьніклых зноў пачнуць расьсьледаваць і дабяруцца да вінаватых. Такіх магчымасьцяў хапала і раней, але нічога не заварушылася. Увогуле ня думаю, што Ўладзімер Навумаў ад адстаўкі неяк пацерпіць – знойдуць іншую пасаду, магчыма, не такую гучную, але ня меней прыемную. Ці вінаваты сапраўды Навумаў? Дакладна не магу сказаць, але я давяраю дакумэнтам, на якія спасылаюцца і ў рэзалюцыях эўрапейскіх структураў ды ЗША , што ён можа быць датычны. Але ж у Беларусі яго па-сапраўднаму і не дапыталі. Застаецца верыць, што гэты час прыйдзе”, -- мяркуе Зінаіда Ганчар.
XS
SM
MD
LG