Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тактыка малых спраў “Моладзі БНФ”


Моладзевыя актывісты БНФ сёньня абвясьцілі пра пачатак кампаніі “Моладзь БНФ” — беларускаму народу“.

СЛУХАЦЬ:


Гэтая кампанія працягнецца 6 месяцаў і будзе складацца з шэрагу лякальных ініцыятываў у розных рэгіёнах Беларусі, дзе ёсьць суполкі арганізацыі. Пра гэта падчас прэсавай канфэрэнцыі ў сядзібе БНФ заявіў адказны сакратар “Моладзі БНФ” Антон Койпіш.

Антон Койпіш
“Гэта асноўная кампанія, зь якой павінна пачаць асацыявацца „Моладзь БНФ“. Кампанія „Моладзь БНФ“ — беларускаму народу” ўключае ў сябе шэраг кампаній, асноўная тэматыка якіх — непасрэдная дапамога беларускаму народу. Пачаткам гэтай кампаніі стала акцыя 1-га чэрвеня, на дзень абароны дзяцей, па перадачы дзіцячым садкам у падарунак мультфільмаў і кніг на беларускай мове. Сярод праблем, на якія мы мяркуем зьвярнуць увагу ў гэтай кампаніі, ёсьць шмат праблем рэгіянальных. Але ёсьць і агульнабеларускія праблемы“.

У Баранавічах “Моладзь БНФ” далучылася да кампаніі супраць расейскага фашызму. Актывіст Павал Самалазаў патлумачыў:

Павал Самалазаў
“У Баранавічах зьяўляюцца ўсё новыя і новыя графіці са свастыкай. Гэта графіці кшталту „Беларусь — это Россія“, „Барановічі — русскій город“, „Вон, хачі“. Таксама яны зьбіваюць моладзь, якая лічыць сябе патрыётамі. Гэта такія арганізацыі як „НБП“, „Белы полк“. Галоўнае — гэта ідэалягічная барацьба. Зараз мы выпусьцілі налепкі „Беларусь без расізму“, „Беларусы супраць фашызму“, распаўсюджваем іх. Па-другое, мы замалёўваем графіці. Таксама мы падавалі заяву ў пракуратуру, што гэтыя графіці зьяўляюцца і на іх не зьвяртаюць увагі. Таксама зьбіраемся пайсьці ў БРСМ і правесьці супольную акцыю”.

Аляксандар Кузьняцоў
Старшыня віцебскай абласной арганізацыі Аляксандар Кузьняцоў апавёў, што актывісты “Моладзі БНФ” пачынаюць кампанію дапамогі інвалідам.

“Зьбіраемся сабраць подпісы, каб зрабілі пандусы на ўездах у навучальныя ўстановы. Бо ў ніводнай школе я ня бачыў пандуса, дзе можна заехаць інваліду-калясачніку. Мы будзем зьбіраць подпісы і падаваць у аблвыканкам, каб зрабілі горад без бар’ераў для кожнага жыхара”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG