Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джэфры Гедмін, прэзыдэнт Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа, на мінулым тыдні наведаў Беларусь. Сёньня ў газэце “Wall Street Journal” Дж. Гедмін апублікаваў артыкул “Апошняя дыктатура Эўропы”, у якім ён выкладае сваё бачаньне сытуацыі ў Беларусі. Мы знаёмім вас са зьместам гэтага тэксту.


Адно з пытаньняў, якое мне неаднаразова ставілі падчас маёй нядаўняй паездкі ў сталіцу Беларусі, было пра тое, ці ў замежнай палітыцы адміністрацыя Абамы аддасьць перавагу прагматызму перад ідэалізмам. Як урад, так і апазыцыя ў Беларусі кроўна зацікаўленыя ў адказе на гэтае пытаньне.

НАТО глядзіць на Беларусь як на магчымую пагрозу суседняй Літве. Расейскія танкі зь Беларусі даехалі б да Вільні за паўтары гадзіны. Беларусь, малая, 10-мільённая дзяржава, можа стварыць і іншую пагрозу: 20 адсоткаў газу, які Эўразьвяз імпартуе з Расеі, ідзе праз гэтую былую савецкую рэспубліку.

Беларусь таксама — сумнавядомы парушальнік правоў чалавека. У сваім рэйтынгу свабоды прэсы Freedom House прызнае за Беларусьсю
Дэмакратызацыя ў такіх краінах як Беларусь, Грузія і Ўкраіна амаль напэўна дапаможа ўтаймаваць імпэрскі апэтыт Расеі.
188-е месца з агульнай колькасьці 195 краінаў. А паводле Transparency International, карупцыя ў Менску большая, чым у Маскве. У Менску адчуваеш сябе перанесеным назад у часе: галоўныя вуліцы сталіцы па-ранейшаму носяць імёны Леніна, Маркса і Энгельса.

Падчас маёй паездкі я быў на абедзе разам зь вядучымі апазыцыянэрамі ў асобным кабінэце прыватнага рэстарану. Кабінэт быў асобны, калі не лічыць парачкі наглядчыкаў, якая заняла сваю пазыцыю мэтра за паўтара ад нас. На сустрэчы з былымі палітвязьнямі ў амэрыканскай амбасадзе, дзе сьвяткавалася 55-годзьдзе вяшчаньня Радыё Свабода на Беларусь, я пазнаёміўся з былым міністрам гандлю, які адседзеў два гады ў турме за тое, што парваў з рэжымам. А таксама з маладым, валявым бізнэсоўцам, які адседзеў у турме шэсьць гадоў за свае апазыцыйныя погляды.

Аляксандр Лукашэнка, які кіруе Беларусьсю, гэта жорсткі чалавек.

У 1995 годзе яго паветраная абарона забіла двух амэрыканцаў, зьбіўшы паветраны шар, які заблукаў і парушыў паветраную прастору Беларусі.

Злучаным Штатам і Эўразьвязу трэба разгледзець два пытаньні ў сваіх дачыненьнях зь Беларусьсю. Толькі каардынацыя нашых падыходаў можа запэўніць прасоўваньне ў бок рэформаў.

Першае пытаньне датычыць разьвіцьця дэмакратыі. Пасьля хмельнай эпохі 1990-х, калі здавалася, што свабода завітае ва ўсе закуткі сьвету, прыйшло дзесяцігодзьдзе адкату дэмакратыі. Найбольш трывожныя падзеі мелі месца ў Расеі і на яе ўскраінах.

Дэмакратызацыя ў такіх краінах як Беларусь, Грузія і Ўкраіна амаль напэўна дапаможа ўтаймаваць імпэрскі апэтыт Расеі. Суседнічаючы з
Пэрспэктыва палітычных пераменаў у Беларусі можа быць і ня так змрочнай, як некаторым здаецца.
дэмакратычнымі краінамі, Расея была б змушаная перагледзець сваю ўнутраную палітыку. Гары Каспараў, шахматны чэмпіён, які стаў апанэнтам Пуціна, гаворыць аб зьнешніх і ўнутраных чыньніках, якія могуць мець уплыў на падтрымку дэмакратыі ў Расеі. Спадар Каспараў аргумэнтуе, што зьнешнія чыньнікі — тое, што адбываецца ў суседзтве з Расеяй — ня менш важныя за тое, што адбываецца ўнутры Расеі.

Давайце атачаць Расею дзяржавамі, якія дадуць яскравы ўзор дэмакратызацыі. Мінула ўжо 20 гадоў з часу, калі Джордж Буш-старэйшы выступіў з прамовай аб “адзінай і свабоднай Эўропе”, але гэты праект толькі напалову закончаны.

Па-другое, пэрспэктыва палітычных пераменаў у Беларусі можа быць і ня так змрочнай, як некаторым здаецца. Праўда, апазыцыя там слабая. А са свайго боку спадар Лукашэнка не прапускае нагоды, каб зьняверыць яе. Нягледзячы на ўсе доказы, рэжым ставіць пад сумненьне факт, што масавыя расстрэлы ў Курапатах выконвалі сталінскія каты. І спадар Лукашэнка — адзіны сярод постсавецкіх кіраўнікоў, які з гонарам пакінуў за сваімі спэцслужбамі назоў “КГБ”.

Але кожны дыктатар мае сваю ахілесаву пяту. У беларускай улады гэта, мабыць, эканоміка. Расейцы, зь якімі, паводле выразу аднаго
Ахілесава пята беларускай улады гэта, мабыць, эканоміка.
дыплямата з Эўразьвязу, спадар Лукашэнка падтрымлівае “блізкія, але дысфункцыянальныя адносіны”, апошнімі гадамі зьменшылі эканамічную падтрымку Беларусі. Да таго, Беларусь ня здолела застацца ў баку ад сусьветнага фінансавага крызісу. Паводле таго самага дыплямата, у прыблізна 25 адсоткаў работнікаў на дзяржаўных прадпрыемствах няпоўны працоўны тыдзень. Спадар Лукашэнка можа апынуцца ў нявыкрутцы, калі ў ягоным сацыяльным кантракце пачнуць працірацца выразныя дзіркі.

Што рабіць? Лідэры грамадзянскай супольнасьці, зь якімі я сустрэўся, былі згодныя, што нядаўняе вызваленьне палітычных вязьняў было вынікам ціску з боку Злучаных Штатаў і Эўразьвязу. Ціск трэба працягваць. Злучаныя Штаты павінны адмяніць свае санкцыі толькі пад
Ціск трэба працягваць.
строгімі ўмовамі. Вашынгтон не павінен паддацца спакусе і паставіць вяртаньне амэрыканскага амбасадара, якога прымусілі пакінуць Беларусь у сакавіку летась з-за амэрыканскіх санкцый, як дастатковую ўмову. На Беларусь трэба ціснуць, каб запэўніць больш свабоды для СМІ, каб расьсьледаваць справы зьніклых апанэнтаў рэжыму, каб скончыць з пасыланьнем апазыцыянэраў у турмы.

Эўразьвяз са свайго боку павінен настойваць, каб магчымая эканамічная дапамога ўвязвалася з палітычнымі рэформамі і павагай да правоў чалавека.

Вядома, посьпех ня прыйдзе хутка і лёгка. Але цяпер ня час на недальнабачны падыход у стылі Realpolitik.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG