Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТАА “Мабільныя ТэлеСістэмы” дала адказ на сумесную заяву актывістаў моладзі БНФ і незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

У заяве, пад якой падпісаліся больш за дзьве з паловай тысячы чалавек, маладыя людзі прасілі перакласьці інтэрфэйс на беларускую мову нароўні з ангельскай і рускай мовамі.

Кіраўнікі “МТС” паведамілі, што такі праект патрабуе шмат фінансавых затратаў і таму немагчымы сёлета. Але яны паабяцалі, што вярнуцца да разгляду пытаньня ў 2010 годзе.

Чыноўнікі пры гэтым спаслаліся на тое, што на створаную беларускую вэрсію сайту кампаніі зазіраюць 0,76% наведвальнікаў.

Актывісты лічаць, што сапраўднай прычынай адказу сталі не матэрыяльныя цяжкасьці, а тое, што галаўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG