Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывісты незарэгістраваных арганізацый “Малады Фронт” і “Моладзь БНФ” перадалі больш за дзьве з паловай тысячы подпісаў абанэнтаў МТС за тое, каб кампанія пачала выкарыстоўваць беларускую мову.

Маладыя людзі паведамілі прадстаўнікам адміністрацыі кампаніі, што подпісаў магло быць значна больш — подпісы зьбіраліся ля офісу кампаніі й вельмі рэдка людзі адмаўляліся падпісвацца за беларускую мову.

У адміністрацыі МТС Радыё Свабода паведамілі, што пакуль пераход на беларускую мову немагчымы з тэхнічных прычынаў. Таксама гэта запатрабуе дадатковых матэрыяльных сродкаў.

Маладзёнам паабяцалі даслаць адказ цягам месяцу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG