Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У міліцыю — за беларускую мову


Ілюстрацыя з сайту <a href="http://www.belmts.info/news_4.html">«МТС па-беларуску»</a>

Ілюстрацыя з сайту <a href="http://www.belmts.info/news_4.html">«МТС па-беларуску»</a>

Шасьцёра актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху даставілі ў міліцыю Першамайскага раёну Менску. Сярод іх актывісты незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт», «Моладзь БНФ», «Маладыя дэмакраты». Маладзёны а 16-й гадзіне насупраць галаўнога офісу МТС раздавалі буклеты у рамках кампаніі «МТС — па-беларуску».

Міліцыянты затрымалі шэсьць удзельнікаў акцыі для высьвятленьня асобаў й выпусьцілі праз паўтары гадзіны.

Штодня супрацоўнікі менскай міліцыі затрымліваюць актывістаў моладзевых арганізацый ці то за акцыі салідарнасьці з палітвязьнем Аляксандрам Баразенкам, ці то за ўдзел у акцыях кампаніі «Камунізм пад трыбунал». Гэтым разам моладзевыя актывісты пацярпелі за заклік да буйной кампаніі сотавай сувязі карыстацца дзяржаўнай мовай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG