Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дасьць чарговыя 500 мільёнаў даляраў


Аляксей Кудрын

Аляксей Кудрын

“У бліжэйшы час мы выдаткуем Беларусі яшчэ 500 мільёнаў даляраў пасьля перагляду бюджэту”, — заявіў міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.


Кудрын удакладніў, што гэта будзе чарговая частка стабілізацыйнага крэдыту ў 2 млрд. даляраў, які Расея дае Беларусі ў 2008—2009 гг.

“Абмяркоўваюцца іншыя формы падтрымкі”, — зазначыў міністар фінансаў Расеі.

За апошнія гады Расея дала Беларусі 3 мільярды даляраў крэдытаў, нагадвае Інтэрфакс.

А менавіта: 1,5 мільярда даляраў — пры канцы 2007 г., і 1,5 мільярда дзьвюма часткамі — пры канцы 2008 г. і ў сакавіку 2009 г.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG