Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея выдзяляе Беларусі крэдыт памерам паўмільярда даляраў. Пра гэта сёньня заявіў на паседжаньні расейскага ўраду прэм'ер Уладзімер Пуцін.

Пуцін сказаў, што крэдыт выдаецца на просьбу беларускага боку, і папрасіў міністэрства фінансаў “апэратыўна вырашыць гэтае пытаньне”.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка сказаў “Свабодзе”:

“У гэтага крэдыту ёсьць толькі адна мэта — падтрымка абменнага курсу грашовай адзінкі Беларусі. Каб ня выклікаць рэзкага падзеньня курсу і не парушыць усе фінансавыя раўнавагі”.

Кіраўнік расійскага ўраду нагадаў, што ў канцы 2007 году Расея выдзеліла льготны крэдыт Беларусі на 1,5 млрд. даляраў, а ў 2008 годзе — каля 1 млрд. Апрача таго, “за гэты ж час “Газпром” праплаціў за 50% “Белтрансгазу” больш як 1 мільярд 200 мільёнаў даляраў”.

Паводле зьвестак Мінфіну Беларусі, зьнешні дзяржаўны доўг у 2008 годзе ўзрос на 1 млрд. 382,2 млн. даляраў (на 59,2%) і на 1 студзеня 2009 году склаў 3 млрд. 718,9 млн. даляраў ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG