Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 люта каля Ратушы ў Празе сабраліся каля 30 беларускіх і грузінскіх грамадзкіх актывістаў, каб выказаць пратэст супраць магчымасьці запрашэньня Аляксандра Лукашэнкі на саміт краінаў Эўразьвязу і Ўсходняй Эўропы, які адбудзецца сёлета ў Празе ў траўні.


Акцыя адбылася зь ініцыятывы Моладзевага Руху Беларускага Народнага Фронту “Маладое Адраджэньне”, зарэгістраванага у Чэхіі як міжнародная няўрадавая арганізацыя

На працягу акцыі, якая доўжылася каля гадзіны, удзельнікі распаўсюдзілі каля 200 копіяў звароту беларусаў Чэхіі да грамадзянаў эўрапейскіх краінаў. Удзельнікі выказалі пратэст “супраць падпісаньня дамовы па агульнай проціпаветранай абароне паміж нелегітымным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і Расеяй”, а таксама супраць рэпрэсіяў у дачыненьні да моладзевых актывістаў у Беларусі. На акцыі прысутнічалі сябра Рады БНР Уладзіслаў Яндзюк, а таксама чэскія журналісты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG