Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія, якая ад 1 студзеня 2009 г. пераняла старшынства ў Эўразьвязе, заклікае Маскву і Кіеў як мага хутчэй вырашыць газавую спрэчку такім чынам, каб не былі закранутыя пастаўкі газу ў ЭЗ.

Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Чэхіі. «Усе існуючыя забавязаньні адносна паставак і транзыту газу павінны выконвацца», -- заявіў віцэ-прэм'ер Чэхіі Аляксандар Вондра.

Старшыняваць у Эўразьвязе Чэхія будзе да 30 чэрвеня 2009 г. Сярод прыярытэтаў сваёй дзейнасьці на гэтай пасадзе Чэхія называе пашырэньне ўзаемадзеяньня паміж сябрамі Эўразьвязу: у прыватнасьці, Прага зьбіраецца прыцягнуць большую ўвагу да новых дзяржаваў-удзельніцаў Зьвязу. Чэхія плянуе таксама актывізаваць супрацоўніцтва ЭЗ зь Беларусьсю, Украінай, Малдовай, Грузіяй, Арменіяй і Азэрбайджанам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG