Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Белая Русь” можа стаць палітычнай партыяй


Аляксандар Радзькоў на першым зьезьдзе «Белай Русі»
Аляксандар Радзькоў на першым зьезьдзе «Белай Русі»
Дзяржаўнае грамадзкае аб’яднаньне “Белая Русь” можа трансфармавацца ў палітычную арганізацыю, падобную да расейскай партыі ўлады “Адзіная Расея”. Пра гэта сёньня ў Магілёве заявіў старшыня аб’яднаньня міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў.

“Уся структура будуецца ў грамадзкім аб’яднаньні як партыйная. Натуральна, калі будзе такая сытуацыя, мы адчуем унутры неабходнасьць пераходу ў партыю і ўсьвядомім, што гэта патрабуецца па палітычным ладзе, па палітычным разьвіцьці нашай краіны. Мы ў прынцыпе не выключаем такога пераходу”.

Гэтую заяву Аляксандар Радзькоў зрабіў пасьля паседжаньня прэзыдыюму магілёўскай абласной арганізацыі “Белай Русі”.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, сябрамі рэспубліканскага аб’яднаньня “Белая Русь” зьяўляюцца больш за восемдзесят тры тысячы чалавек. Найбольшая арганізацыя на Магілёўшчыне: тут каля дваццаці тысяч сяброў.

Сёньня ў Магілёве адкрылася грамадзкая прыёмная гэтага прадзяржаўнага аб’яднаньня. Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, яна будзе разглядаць прапановы й заўвагі па ўдасканаленьні патрыятычнага выхаваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG