Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыйшлі па Хведарука і Шылу


Зьміцер Хведарук
Іван Шыла
18:30 У кватэру да Зьмітра Хведарука вярнуліся супрацоўнікі праваахоўных органаў і забралі хлопца ў ваенкамат.

17:30 Шылу даставілі ў ваенкамат. Там яму паведамілі, што ён мусіць прайсьці мэдычнае экспрэс-абсьледаваньне. Пасьля яго зьбіраюцца адвезьці на прызыўны ўчастак.

17:10 Калі дахаты прыйшоў бацька Хведарука, міліцыянт і двое ў цывільным узялі ды сышлі.

17:08 Паступае інфармацыя, што ў Салігорску да Івана Шылы прыйшлі супрацоўнікі міліцыі дзеля таго, каб, паводле іхніх слоў, зрабіць дагляд памяшканьня. Пастанову пракурора яны паказалі Івану праз акно. Супрацоўнікі міліцыі стаяць пад вокнамі ягонай кватэры на 1-м паверсе і пад дзьвярыма.

17:05 Да Зьмітра Хведарука ў кватэру ўламіліся міліцыянты. Зьміцер пасьпеў паведаміць, што яго забіраюць у ваенкамат.

16:50 У кватэру актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Хведарука міліцыянты ўзламваюць дзьверы. Зьміцер не выключае, што яго хочуць затрымаць і даставіць у ваенкамат, каб адправіць у вайсковую частку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG