Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Маскве беларуская дэлегацыя праводзіць перамовы па цэнах на расейскі газ у 2009 годзе.


Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў агенцтву "РИА Новости".

Раней першы намесьнік генэральнага дырэктара “Белтрансгазу” Цьвітамір Сарахан заявіў, што пагадненьне пра цану на газ Беларусь разьлічвае падпісаць да канца сьнежня:

“Два прэзыдэнты знайшлі падыходы да цэнаўтварэньня на 2009 год, якія задавальняюць абодва бакі. Пакуль вядуцца перамовы, я ня маю магчымасьці называць нейкія каэфіцыенты, падыходы і іншыя моманты, якія тычацца формулы цаны і разьлікаў цаны на газ”.

Пасьля перамоваў у Маскве 22 сьнежня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў журналістам, што цана на газ для Беларусі ў 2009 годзе будзе “падаючай”. Яна ўпадзе “з 1 студзеня па 31 сьнежня 2009 году ў 2,5—3 разы і па выніках году будзе для нас прымальнай”.

Цяпер газ для Беларусі каштуе 127,9 даляра за тысячу кубамэтраў.


XS
SM
MD
LG