Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Газпром” не называе цану газу для Беларусі, каб не дражніць Украіну


Сяргей Купрыянаў

Сяргей Купрыянаў

Афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў адмовіўся камэнтаваць інфармацыю пра кошт газу для Беларусі на наступны год. На званок “Свабоды” у Маскву прагучаў такі адказ:


“Мы не камэнтуем гэту інфармацыю”.

Некаторыя расейскія экспэрты лічаць, што Расея і Беларусь не называюць цану на газ, да той пары пакуль ня будзе падпісанае пагадненьне паміж Расея і Ўкраінай. На іх меркаваньне, цана для Беларусі будзе ў памерах 140-160 даляраў ЗША да 1 тыс.кб.

Учора БелТА са спасылкай на сябру беларускай дэлегацыі, які езьдзіў на перамовы ў Маскву, прайшла інфармацыя пра тое, што цана газу для Беларусі у наступным годзе будзе прымальнай.

У першым квартале 2008 году для Менску цана газу складала 119,53 даляра за тысячу кубамэтраў, а далей — 127,9 даляра. У бюджэце Беларусі на 2009 год закладзеная цана 140 даляраў за адну тысячу кубамэтраў газу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG