Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новую цану на газ хваляць, ды не называюць


Ukraine -- gas, money, draft, Kyiv, 24Nov2008

Ukraine -- gas, money, draft, Kyiv, 24Nov2008

Прэзыдэнты Расеі й Беларусі дамовіліся пра прынцыпы паставак і аплаты расейскага газу Беларусі ў 2009 годзе, паведаміла прэсавая сакратарка кіраўніка РФ паведамляе Novayagazeta.ru.

БЕЛТА дадае, што паводле крыніцы ў беларускай дэлегацыі, цана на расейскі прыродны газ на 2009 год узгодненая на даволі прымальных для Беларусі ўмовах.

Пры гэтым новая цана на газ для Беларусі пакуль не паведамляецца.

У першым квартале 2008 году для Менску цана газу складала 119,53 даляра за тысячу кубамэтраў, у другім — 127,9 даляра за тысячу кубоў.

Аўтарытэтнае расейскае выданьне «Коммерсант» сёньня адзначала, што цана на газ для Беларусі можа залежаць ад двух палітычных чыньнікаў: прызнаньня Паўднёвай Асэтыі й Абхазіі, а таксама павелічэньня долі «Газпрому» ў «Белтрансгазе».

Дамоўленасьці зь Беларусьсю дасягнутыя на тле зноў паўсталай праблемы з запазычанасьцю Ўкраіны за газ, якую расейскі бок ацэньвае амаль у два з паловай мільярды даляраў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG