Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нягледзячы на тое, што дзень 7-га лістапада лічыца ў Беларусі дзяржаўным сьвятам, сёньня ў рэгіёнах мала хто сьвяткаваў гадавіну Чырвонага Кастрычніка.


Такую выснову зрабілі нашы ўласныя карэспандэнты, якія на месцах назіралі за падзеямі.

Берасьце: “Мы сёньня выступаем у абарону сацыяльных правоў насельніцтва”

Сёньня раніцай у Берасьці да помніка Леніну на цэнтральнай плошчы рушылі дзьве калёны. Адну зь іх зьбірала ўладная “вэртыкаль”, другую — берасьцейскі гаркам апазыцыйнай Партыі камуністаў Беларускай. Сувязь са “Свабодай” падтрымліваў першы сакратар Берасьцейскага гаркаму ПКБ Леанід Майструк:

“Мы сёньня выступаем у абарону сацыяльных правоў насельніцтва. На жаль, сацыяльныя льготы адабралі. Таксама мы сёньня выступаем за зьмены ў выбарчым заканадаўстве. Арганізавалі ініцыятыўную групу, зьбіраем подпісы. Сёньня ўлада ў Беларусі ня мае кантролю з боку грамадзтва”.

XS
SM
MD
LG