Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: ПКБ не дазволілі ні мітынгу, ні нават выступу <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Мітынг да ўгодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Віцебску

Мітынг да ўгодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Віцебску

Намесьнік старшыні гарвыканкаму сказаў, што ПКБ “зьвязалася з ворагамі нацыі” і таму не атрымала дазволу на кастрычніцкі мітынг.


На ўрачыстым сходзе, які праходзіў у Віцебску на плошчы Леніна, слова далі толькі прадстаўнікам КПБ, БРСМ і “Белай Русі”.

Васіль Селівашка
Сакратар абласной арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай Васіль Селівашка распавёў, што ўжо ня першы год гарадзкія ўлады не даюць ягоным партыйцам праводзіць акцыі 7 лістапада. Дагэтуль ПКБ хаця б прапаноўвалі далучацца да афіцыйных мерапрыемстваў, аднак сёлета намесьнік старшыні гарвыканкаму Павал Лосіч катэгарычна папярэдзіў Васіля Селівашку, што забараняе яму выступаць перад прысутнымі і нават набліжацца да мікрафону.

“Сёньня перад пачаткам мітынгу мы падышлі да намесьніка старшыні гарвыканкаму Паўла Лосіча і папрасілі яго патлумачыць, чаму так здарылася, што нам не дазволілі праводзіць акцыю і не дазволілі нават да яе далучыцца. На што ён адказаў: “Таму што вы зьвязаліся з ворагамі нацыі”. Гэта я дакладна цытую ягоныя словы. Таму я адказаў: “У такім разе вы, Павал Іванавіч, спрыяеце антаганізму паміж людзьмі розных поглядаў у нашым грамадзтве”, — распавёў Васіль Селівашка.


Паводле кіраўніка абласной арганізацыі ПКБ, намесьнік старшыні гарвыканкаму ўпікнуў партыйцаў за ўдзел у мінулых выбарах у складзе АДС, зазначыўшы, што вынікі выбараў прадэманстравалі амаль поўную адсутнасьць прыхільнікаў у “апазыцыйных” камуністаў.

Тым часам перад прысутнымі цягам 20 хвілін выступаў кіраўнік абласной структуры КПБ. Сэнс ягонай прамовы зводзіўся да таго, што сацыялізм яшчэ вернецца ў Беларусь, бо ён ня зжыў сябе, а толькі адступіў часова.

Пасьля мітынгу тых, хто дагэтуль верыць у сацыялістычныя ідэі, запрасілі паглядзець канцэрт на плошчы Свабоды.


Вэтэранскія хоры сьпявалі рэвалюцыйныя ды савецкія песьні і запрашалі ўсіх ахвотных паскакаць пад гэтыя сьпевы.


Ахвотных было няшмат.
XS
SM
MD
LG