Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Берасьці аб 11 гадзіне да помніка Леніну на цэнтральнай плошчы рушаць дзьве калёны. Адну зь іх зьбірае ўладная “вэртыкаль”, другую – берасьцейскі гаркам Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ).


У гутарцы з карэспандэнтам “Свабоды” першая сакратарка берасьцейскага гаркама ПКБ Людміла Дзенісенка адзначыла, што яе сябры зьбіраюцца ля бюста двойчы Героя Савецкага Саюза Пятра Клімука.

–У гонар земляка-касманаўта пакінем жывыя кветкі і рушым калёнай пад чырвонымі сьцягамі да скульптуры Леніну. Увесь шлях 1,5 кілямэтры пройдзем пад чырвонымі сьцягамі з музыкай і песьнямі, – паведаміла Людміла Дзенісенка.

XS
SM
MD
LG