Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: чыноўнікі – на буракі, вэтэраны – да Леніна


Сёньня ў Магілёве на плошчу Леніна да яго скульптурнай выявы прыйшлі сябры Партыі камуністаў Беларускай.

Два дзясяткі чалавек адзначылі гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Магілёве. Яны ўсклалі кветкі да помніка Леніну, пастаялі пад ім якія паўгадзіны й разышліся.

“На плошчу мы прыйшлі згадаць савецкую ўладу й жыцьцё за ёй. Прыходзім сюды штогод. Нас для гэтага ніхто не арганізуе”, — так патлумачылі людзі, што прывяло іх на плошчу Леніна.

Спадарыня: “Нармальнае жыцьцё было. Усё бясплатна. А цяпер за ўсё трэба плаціць. Мае дзеці скончылі інстытуты, дык ім плацілі. А цяпер пазаграбалі, пазаграбалі ды папрадавалі, і ўсё. А на савецкую ўладу паклалі…”

Спадар: “Я прарабіў амаль семдзесят гадоў. Чалавекам фактычна быў заслужаным, а цяпер я ніхто. Мы выхаваныя ў камуністычным духу й цяпер працягваем выхоўваць дзяцей, унукаў у тым жа духу”.

На плошчы Леніна за людзьмі сталага веку назіраў адзін міліцыянт.

Афіцыйныя ўрачыстасьці ў Магілёве ў гонар рэвалюцыі 1917 году адбыліся напярэдадні, бо сёньня многія чыноўнікі накіраваныя ў сельскія гаспадаркі ратаваць ад замаразкаў цукровыя буракі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG