Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоўшчына: выяўленыя факты фальшаваньня выбараў


Сябра Шклоўскай выбарчай камісіі Пётар Мігурскі на знак пратэсту выйшаў зь яе складу. Ён кажа, што стаў сьведкам таго, як зьбіраліся фальшаваць вынікі выбараў.


“Пры здачы дакумэнтаў мной былі вынятыя пратаколы зь вёсак Бушлякі й Александрыя. Участкі выбарчыя нумар 10 і 20. У Александрыі адзін пратакол зусім не запоўнены, другі пратакол запоўнены алоўкам з усімі подпісамі. З Бушлякоў (№ 20) пратакол з усімі подпісамі не запоўнены, нават лічбы не стаяць. Я заявіў, што выходжу з камісіі, што ніякіх подпісаў ставіць ня буду й прапаную прызнаць выбары несапраўднымі па Шклоўскім раёне”, - гаворыць Пётар Мігурскі.

Паводле спадара Мігурскага, пратаколы зь вёсках Бушлякі і Александрыі знаходзяцца ў яго. Ён зьбіраецца адправіць іх у пракуратуру.

XS
SM
MD
LG