Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Он-лайн рэпартаж з вуліц Менску <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /><img src="/img/icon-listen.gif" border=0 /><img src="/img/icon-video.gif" border=0 />


Апэратыўныя паведамленьні нашых карэспандэнтаў.


23.15 На вуліцы Некрасава невядомыя ў цывільным паспрабавалі затрымаць сяброў моладзі БНФ Франака Вячорку, Антона Каліноўскага і Сьцяпана Свідзерскага. Сьцяпан Свідзерскі даў адпор нападнікам. Ён лічыць, што гэта былі не супрацоўнікі міліцыі, а падлеткі-хуліганы.

22:30 Перад тымі, хто сабраўся на плошчы, выступілі Вольга і Аляксандар Казуліны. Спадар Казулін падзякаваў усім, хто прыйшоў выказаць сваю пазыцыю, і заклікаў удзельнікаў акцыі разыходзіцца. Да гэтага закліку далучыўся Франак Вячорка. Людзі пачалі разыходзіцца.

22.30 СМС-паведамленьне на нумар “Свабоды” +375 293 912 224: “У беларускам амбасадзе ў Брусэлі за дзень прагаласавала 8 асобаў. Сябры БЭЗу на працягу дня праводзілі пікет і назіраньне за выбарчым фарсам. Зьміцер Піменаў. Жыве Беларусь”.

22:08
Мітынгоўцы дайшлі да прыступак Палацу рэспублікі. Іх некалькі сотняў. Людзі сталі на прыступкі. Пачынаецца імправізаваны мітынг. Моладзь абурацца дзяржаўным тэлебачаньнем, якое дае непраўдзівую інфармацыю. Гучаць воклічы “Жыве Беларусь!”

22.01 СМС-паведамленьне на нумар “Свабоды” +375 293 912 224: “Трэба высоўваць моладзь, а не цяперашніх лідэраў апазыцыі – на пэнсію. Ганьба. Мікалай, Смаргонь.

21:55
Калёна дэманстрантаў па ходніках вяртаецца на Кастрычніцкую плошчу. Як паведамляе наш карэспандэнт, назад нясуць і намёты. На плошчы яны будуць чакаць канчатковага абвяшчэньня Цэнтарвыбаркамам колькасьці тых, хто ўзяў удзел у выбарах.

21:45 Паводле ЦВК, па дадзеных на 20:00 больш за 75% беларускіх выбарцаў узялі ўдзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

21:40 Адзін зь лідэраў “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч заклікаў вяртацца з плошчы Незалежнасьці на Кастрычніцкую плошчу. А 22-й гадзіне ў Палацы рэспублікі адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай. Моладзь будзе пратэставаць супраць фальсыфікацыі выбараў.

СМС-паведамленьне на нумар “Свабоды” +375 293 912 224:

“Я цяпер далека ад Менску. Ня ведаю ці есьць людзі на плошчы Кастуся Каліноўскага. Я разам з вамі. Тут ідзе паказ толькі БТ, ОНТ, СТВ, Лад.” Ільля Копыл
“Я і многія мае знаёмыя на “выбары” не хадзілі”. Кухнавец У.І. Гомель

21:29 Колькасьць сьцягоў на плошчы Незалежнасьці істотна павялічылася. Тут ня толькі бел-чырвона-белыя, але й сьцягі Эўразьвязу. Ля ўваходу ў Дом ураду адбываецца імправізаваны мітынг – адзін з моладзевых актывістаў Яўген Афнагель гаворыць, што краіне неабходныя новыя справядлівыя выбары.

21:23 Калёна спыніліся насупраць шыльды ЦВК. Два намёты ўсталявалі ў 10 мэтрах ад прыступак Дому ўраду; адзін маладзён узьлез з бел-чырвона-белым сьцягам на пастамэнт помніку Леніну. Спэцслужбы здымаюць усё, што адбываецца, але дэманстрантаў не чапаюць.

21:17 Калёна падышла да Дому ўраду, дзе месьціцца ЦВК. Як паведаміў адзін зь лідэраў “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч, моладзь рушыць да Цэнтарвыбаркаму, каб выказаць пратэст выбарчаму фарсу і запатрабаваць правядзеньня новых дэмакратычных выбараў.

21:13 Калёна моладзевых актывістаў, якія сышлі з Кастрычніцкай плошчы па праспэкце Незалежнасьці, дайшла да будынку КДБ. Там супрацоўнікі ДАІ пераканалі іх вярнуцца на ходнікі. Апазыцыянэры стаяць насупраць КДБ і скандуюць “Ганьба!”



21:07 Калёна дэманстрантаў выйшла на праезную частку праспэкта Незалежнасьці і рушыць у бок Цэнтарвыбаркаму, які знаходзіцца ў Доме ўраду на плошчы Незалежнасьці. Міліцыянты заклікаюць дэманстрантаў не парушаць правілы дарожнага руху

21:05
Некалькі соцень чалавек з транспарантамі рушаць па праспэкце ў бок ГУМу. Некаторыя з маладых людзей запалілі рознакаляровыя агні. Куды далей скіруецца калёна – пакуль невядома.




20:55
Пачалася прэс-канфэрэнцыя сустаршыняў АДС. Сяргей Калякін з прыступак Палацу прафсаюзаў заявіў, што нічога нечаканага не адбылося – улады па-ранейшаму падманваюць народ з падлікам галасоў. “Улады не пайшлі да канца шляхам, які абяцалі міжнароднай супольнасьці”, – заявіў Калякін.



20:35 На плошчы два намёты з надпісамі “Байкот”, “Моладзь за Беларусь”. Выступіў намесьнік старшыні “Маладога фронту” Артур Фінькевіч, які заклікаў эўрапейскія структуры не прызнаваць вынікі выбараў. Міліцыя і прадстаўнікі спэцслужбаў у цывільным нікога не чапаюць.

20:33 Паводле зьвестак міліцыі, на плошчы сабралося 600 чалавек. Паводле іншых зьвестак зь месца падзей, у акцыі бяруць удзел каля 1000 чалавек.




20.30 Зьявіўся другі намёт. Фарбай на іх напісалі “Маладая Беларусь”

Моладзь усталёўвае намёты:




20.25 Моладзь спрабуе ўсталяваць намёт.




20.20 Аляксандар Мілінкевіч і Аляксандар Казулін даюць інтэрв’ю замежным журналістам.



Моладзь у мэгафоны выкрыквае: ”Байкот!”Лунаюць памаранчавыя сьцягі, некаторыя людзі з памаранчавымі павязкамі.

Інтэрвію Аляксандра Казуліна:




Інтэрвію Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча:




Інтэрвію з удзельнікамі акцыі:











З удзельнікамі акцыі гутарыць Галіна Абакунчык:







20.15 На плошчы – некалькі дзясяткаў чалавек, пераважна моладзь. Тут прадстаўнікі Моладзі БНФ, Маладога Фронту, БУНТу, анархістаў.






Лунае шмат сьцягоў Эўразьвязу, у цэнтры якіх напісана “Беларусь”. Узьнятыя расьцяжкі: “Дыктатуры – капец!”, “Моладзь за Беларусь”. З палітыкаў прысутнічаюць: Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка, Андрэй Саньнікаў, Аляксадар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч. Прысутныя скандуюць “Ганьба выбарам!”, “Верым! Можам! Пераможам!”, “Жыве Беларусь!”







20.00 На Кастрычніцкім пляцы зьявіліся бел-чырвона-белыя сьцягі, выявы “Пагоні” і расьцяжка “Беларускі народны фронт”.




20.00 Галасаваньне скончылася

19.45 На плошчы павялічылася колькасьці міліцыянтаў у цывільным. Цяпер іх некалькі дзесяткаў. Тут толькі два спэцназаўцы міліцыі ў камуфляжнай форме. Нікога з палітыкаў пакуль няма.


18.10 На Кастрычніцкай плошчы – міліцыянты ў цывільным

Перадае нашая карэспандэнтка:

На гэты момант на Кастрычніцкую плошчу прайсьці даволі лёгка. Няма ніякіх кардонаў, ніякага ачапленьня. Але ўлады гэтым разам, паколькі нельга зрабіць каток, паставілі восем такіх дэкаратыўных канструкцый, якія займаюць амаль траціну плошчы. Гэта мэталёвыя слупы, на якіх усталяваныя гаршкі зь кветкамі, а ўнізе -- імправізаваныя клюмбы, таксама з кветкамі. Атрымалася, што ўвесь цэнтар плошчы — дэкаратыўная клюмба, і яшчэ дзьве такія клюмбы крыху на адлегласьці ад гэтага месца.



Дадатковых відэакамераў ня бачу, але бачу шмат байцоў спэцназу, якія робяць выгляд, што проста адпачываюць. Але яны вельмі пільна сочаць за тымі, хто сюды прыходзіць. Яшчэ я бачыла, як у двор унівэрсаму "Цэнтральны" заехаў аўтобус са спэцназам, яшчэ праехалі шэсьць аўтамабіляў з супрацоўнікамі міліцыі. Яшчэ адзін аўтобус на плошчы Якуба Коласа стаіць у рэзэрве. Ніякіх перашкодаў патрапіць на плошчу няма, але мэтро Кастрычніцкая зачыненае.

Анатоль Лябедзька казаў, што ён не чакае масавасьці. Ён заклікаў першы ад імя сустаршыняў Палітрады АДС прыйсьці. Але казаў, што гэта не прэзыдэнцкая кампанія і наўрад ці на плошчу прыйдзе шмат людзей. Але актывісты з "Маладога фронту" казалі, што яны абавязкова прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу. Дарэчы, менавіта іх чакаюць супрацоўнікі міліцыі ля пад'ездаў пачынаючы з 11-ай раніцы. Але яны знаходзяцца ў іншых месцах, яны адключылі мабільнікі і сказалі, што прыйдуць а 8-ай на Кастрычніцкую плошчу.


18.05 У двары ўнівэрсаму“Цэнтральны” знаходзяцца аўтобус і 6 машынаў міліцыі.

18.00 На плошчы Я.Коласа зьявіліся два аўтобусы спэцназу міліцыі.


Дашлі фота, інфармацыю, дай сваю ацэнку, выкажы свае спадзяваньні ў эфіры і на сайце Свабоды!
Зрабіце фота.

Здыміце відэа.*

Дашліце на адрасы svaboda@rferl.org і rferl.minsk@gmail.com

Прышліце СМС на нумар 391 22 24.

Пазваніце на тэлефон у Менску 266 39 52

Станьце карэспандэнтам "Свабоды!

* Калі вы маеце відэа, напішыце нам на адрас svaboda@rferl.org, і мы ўдакладнім спосаб дасланьня матэрыялаў



Дзесяць лепшых грамадзкіх карэспандэнтаў Свабоды атрымаюць прызы – кароткахвалевыя прымачы.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG