Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барыса Бухеля выдалілі з памяшканьня, дзе сябры ўчастковай камісіі № 95 Магілёўскай-Кастрычніцкай акругі, падлічвалі галасы выбарцаў.


Паводле незалежнага назіральніка, ён спрабаваў зьняць на відэа ход падліку.

Старшыня ўчастковай камісіі, дырэктар магілёўскай школы № 6 Васіль Кіцікаў, кажа спадар Бухель, аргумэнтаваў выдварэньне “тым, што я здымаю сяброў камісіі без дазволу, чым зьневажаю іх чалавечую годнасьць”.

Паводле Барыса Бухеля, яму дазволілі назіраць за падлікам мэтраў за дзесяць ад самога месца падліку. Як падлічвалі галасы, ён ня бачыў, аднак чуў, як называлі кандыдатаў у дэпутаты, якія балятуюцца па гэтай акрузе.

Па Магілёўскай-Ленінскай акрузе балятуецца актывістка незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Натальля Зайцава й намесьніца старшыні дзяржаўнага аб’яднаньня прафсаюзаў Магілёўшчыны Тацяна Ісачанка.

Тым часам магілёўскія акруговыя камісіі пачалі прымаць выніковыя пратаколы ўчастковых камісіяў. Ніводнага незалежнага назіральніка, ніводную давераную асобу апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты й нікога з саміх кандыдатаў не дапусьцілі назіраць за законнасьцю гэтай працэдуры.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG