Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарадзкі суд разглядзеў касацыйную скаргу адвакатаў Сяргея Парсюкевіча. Як паведаміла Радыё Свабода адвакат Вера Страмкоўская, скаргу не задаволілі, прысуд уступіў у сілу.


Сёньня Парсюкевіча накіравалі адбываць пакараньне ў Шклоўскую калёнію. Пра гэта паведаміл Радыё Свабода ягоная жонка Натальля


Нагадаем, 23 красавіка суд Маскоўскага раёну Менску асудзіў старшыню Рады прадпрымальнікаў Смаленскага рынку Віцебску Сяргея Парсюкевіча на 2,5 года зьняволеньня. Апроч таго, ён мусіць выплаціць міліцыянту Аляксандру Дулубу 1 мільён рублёў кампэнсацыі: паводле сьледзтва, у турме на Акрэсьціна Парсюкевіч нібыта зьбіў ахоўніка. Сваёй віны Парсюкевіч не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі.

XS
SM
MD
LG