Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта “Свабодзе” паведаміла жонка прадпрымальніка Натальля Парсюкевіч, якая 29 траўня бачылася з мужам у Жодзінскай калёніі. Паводле яе, Сяргея Парсюкевіча раніцай папярэдзілі пра адпраўку ў іншую калёнію, але не сказалі, куды дакладна.


Спатканьне Сяргея Парсюкевіча з жонкай доўжылася ўсяго 40 хвілін. Вось што Натальля распавяла пра сустрэчу:

Усяго ў пакоі было 6 чалавек, усе размаўлялі са сваімі сваякамі, яшчэ сядзеў міліцыянт, які ўсё слухаў. Пра здароўе Сяргей сказаў, у санчастцы яго ніяк не лячылі
“Выглядае нядрэнна, думала, будзе горш. Усяго ў пакоі было 6 чалавек, усе размаўлялі са сваімі сваякамі, яшчэ сядзеў міліцыянт, які ўсё слухаў. Пра здароўе Сяргей сказаў, у санчастцы яго ніяк не лячылі. Сказаў, што забіраюць інгалятары і даюць, калі просіш, не адразу, а толькі калі ўжо нагрукаесься ў дзьверы. Апэрацыю яму не рабілі, зараз прыйдзецца дамагацца ў новай калёніі. А так я задаволена. І лекі прынялі, і харчы, і спатканьне далі. Усё, што трэба было, зрабіла”.

Заўтра, 30 траўня, у Менскім гарадзкім судзе будзе разгледжана скарга Сяргея Парсюкевіча на прысуд Маскоўскага раённага суду, паводле якога прадпрымальніка асудзілі на 2,5 года зьняволеньня за напад на міліцыянта. Сяргей Парсюкевіч заяўляе, што яго перасьледуюць як актывіста прадпрымальніцкага руху.

XS
SM
MD
LG