Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Зьміцер Касьпяровіч - на Акрэсьціна


Хлопца затрымалі супрацоўнікі міліцыі каля кнігарні "Акадэмкніга".


У багажніку аўтамабіля, якім кіраваў З.Касьпяровіч, міліцыянты знайшлі друкаваную прадукцыю незарэгістраванай моладзевай арганізацыі ”Малады фронт”, якая прапагандуе эўрапейскія каштоўнасьці і дэмакратычны шлях разьвіцьця Беларусі.

У міліцыі Савецкага раёну на Зьмітра Касьпяровіча склалі адміністрацыйны пратакол. Яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Да суду хлопца будуць трымаць за кратамі.
XS
SM
MD
LG