Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты з выставай пра “Плошчу Каліноўскага” – на волі


Асіповіцкія актывісты Арцём Дубскі і Ягор Варапаў прабылі ў міліцыі блізу дзьвюх гадзінаў.


Арцём Дубскі ў тэлефоннай гутарцы паведаміў “Свабодзе”, што міліцыянты правялі надгляд асабістых рэчаў і ня выявілі крамолы. У ягонай валізцы, акрамя пакунка з газэтай “Бабруйскі кур’ер”, нічога не было.

Міліцыянты спрабавалі выведаць, кажа актывіст, што адбываецца ў прыватным грамадзкім цэнтры. Заўчора ў гэтым цэнтры быў праведзены ператрус.

Паводле Арцёма Дубскага, яго і Ягора Варапава затрымалі міліцыянты Рудзько і Малахаў каля дзявятнаццатай гадзіны на бабруйскім вакзале.

Міліцыянты, паводле актывіста, паводзілі сябе карэктна.

Цяпер хлопцы едуць у Асіповічы. Выстава пра “Плошчу Каліноўскага” пры іх.

На мінулым тыдні Арцёма Дубскага таксама затрымлівалі ў Бабруйску. Тады ў яго канфіскавалі на экспэртызу дзьве тысячы асобнікаў газэты “Свабода”.
XS
SM
MD
LG