Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Культура

У Вільні знайшлі калекцыю старадаўняй беларускай музыкі

19.09.2008 21:50
БелаПАН

У архівах Вільні музыказнаўцы Сьвятлана Немагай і Аляксей Фралоў выявілі дзясяткі музычных твораў аўтараў XVI—XIX стагодзьдзяў, якія паходзяць зь Беларусі.


У інтэрвію БелаПАН сп. Фралоў адзначыў, што асаблівую цікавасьць уяўляюць шматлікія сымфоніі і сэрэнады эпохі Вольфганга Амадэя Моцарта.

“Дагэтуль было прынята лічыць, што гэтыя жанры зьявіліся на Беларусі толькі ў XX стагодзьдзі. Імёны таленавітых аўтараў гэтай цудоўнай, высокапрафэсійнай музыкі былі загубленыя ў вірах гісторыі на 150 гадоў і сёньня вяртаюцца ў нашу музычную культуру. Дамінік Адамовіч, Ян Сакалоўскі, Ян Чамароўскі, кампазытары Зарашэўскі, Маркевіч, Плашына, Пятровіч, Руткоўскі, Чупрынскі, а таксама ананімныя аўтары — маэстра эпохі клясыцызму і раньняга рамантызму, якія ўпрыгожылі музычны краявід Беларусі канца XVIII — першай паловы XIX стагодзьдзя яркімі сымфоніямі: вытанчанымі і грацыёзнымі, забаўляльнымі і, разам з тым, сур’ёзнымі”, — сказаў Аляксей Фралоў.

Па яго словах, многія са знойдзеных музычных рукапісаў паходзяць зь незаслужана забытага аазысу беларускай культуры ў фальварку Забелы Верхнядзьвінскага раёну Віцебскай вобласьці, дзе ажно да 1840-х гадоў квітнела духоўная і сьвецкая культура, дзейнічала выдатная музычная капэля пад кіраўніцтвам кампазытара і дырыжора Міхала Кавалеўскага.

“Унікальная знаходка сьведчыць, што многія старадаўнія музычныя асяродкі Беларусі чакаюць свайго адкрыцьця і дасьледаваньня”, — падкрэсьліў Аляксей Фралоў.

Вернутых твораў аказалася настолькі шмат, што налета палянуецца правесьці фэстываль “Адраджэньне беларускай сымфоніі”, у якім прымуць удзел вядучыя музычныя калектывы краіны.

І ўжо 25 верасьня 2008 года адбудзецца своеасаблівы анонс гэтага фэстывалю. У выкананьні ансамбля салістаў “Клясык-Авангард” у Малой залі імя Рыгора Шырмы Белдзяржфілярмоніі ў праграме “Мэлёдыі Радзівілаўскіх паркаў” сярод твораў Мацея Радзівіла, Яна Абрахама Шульца, Яна Давіда Голанда і Міхала Клеафаса Агінскага прагучаць тры сэрэнады загадкавага маэстра Плашыны з Полаччыны, аўтара шасьці сымфоній.

“Слухачоў чакае незабыўная музыка, атмасфэра таямнічых паркавых алей і спатканьняў у ціхіх альтанках, шоргат пышных крыналінаў чароўных дам, цёплае зіхаценьне сьвечак у строгіх кандэлябрах”, — адзначыў Аляксей Фралоў.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Jazep
19.09.2008 23:11
Вялікі дзякуй за прыемную навіну ўсім, хто спрычыніўся да гэтае вялікае знаходкі. Калі адбываюцца такія падзеі, пачынаеш лягчэй дыхаць і дадаецца аптымізму. Багата каштуе кожнае такое вяртаньне страчанае Спадчыны. Шкада толькі, што ня хутка тую музыку пачуць змагу... Можа тандэм “Свабода - БелСАТ” дапаможа?

Імя:: klezmer Горад:: New York
20.09.2008 07:26
Сьвета, Аляксей, мае шчырыя віншаваньні і пачуцьцё вялікай радасьці з прычыны вашага адкрыцьця.
Хоць і здалёк, але ўздымаю бакал за вас.
Шкада, летась не сустрэнемся ў Менску.

Імя:: Jörg
20.09.2008 10:49
Jak geta tolki nashija Lityviskijy sjabri nepaspeli getyu spadchiny nacijanaliziravac, - dadac, akanchatki kus, skus da prozvishchay...

Імя:: Генадзь Горад:: Менск
20.09.2008 15:56
Добра Навіна!
Алежь. Спадары й Спадарыні "Свабоды". Калі? Майжьліва. Будзе паслухать(нават крышачку), нашае літвінскае музыкі? Га?
Калі ласка!

Імя:: Аляксей Горад:: Менск
23.09.2008 01:03
Сардэчна дзякуем за віншаваньні Клезмеру і ўсім іншым сябрам! Зычым добрага настрою і надвор'я там дзе Вы ёсьць. А ўсім наведнікам канцэрту 25 верасьня ў філармоніі з музыкай беларускага Класіцызму спадзяемся перадаць мажорную тальнанасьць той эпохі і порцыю аптымізму :)
Аляксей.
P.S. Шукайце і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам.

Імя:: klezmer Горад:: New York
25.09.2008 01:43
Аляксей, дзякуй. Калi ты не пазнаў - гэта Дзіма С., зь якім ты напачатку мінулага года ў 1-м корпусе Акадэміі музыкі памяняўся аўдыторыямі, бо ў цябе была вялікшая група студэнтаў :-)
Камэнтары 1-6 (з 6)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal
ПАМЕР ШРЫФТУ