Грамадзтва

Чаму правалілася тэставаньне?

01.07.2008 11:16

Сёлета шмат абітурыентаў правалілі цэнтралізаванае тэставаньне. Мінадукацыі вымушана было тэрмінова перагледзець шкалу балаў. У чым прычына: кепскія веды ці складаныя тэсты?

2 ліпеня завяршаецца цэнтралізаванае тэставаньне абітурыентаў.  Першыя вынікі кампаніі несуцяшальныя. Па расейскай мове 41,7% абітурыентаў набралі менш за 20 балаў, па беларускай — 27%, больш за 30% фактычна правалілі матэматыку.

Дзяржаўная камісія вымушана была яшчэ ў ходзе ЦТ перагледзець так званую шкалу балаў. Цяпер кожны прадмет будзе ацэньвацца сваёй мінімальнай шкалой. Мінімальная шкала — гэта мінімальны бал, на які напісалі 10% абітурыентаў.

Па беларускай і расейскай мовах сёлета мінімальная шкала вызначана ў 13 балаў. Гэта далёка ад тых 100 балаў, якія тэарэтычна можа набраць удзельнік тэставаньня.

Нэгатыўныя вынікі кампаніі тэставаньня выкрываюць ягоныя недахопы.

Прынцып тэставаньня

 

Абітурыенты, якія не набралі неабходную колькасьць балаў на цэнтралізаваным тэставаньні, пазбаўляюцца права ўдзелу ў конкурсе на паступленьне ў ВНУ.

 

ВНУ сёлета ня будуць праводзіць уласных тэст-іспытаў, акрамя такіх прадметаў, як творчасьць, фізычная культура, беларуская і расейская літаратура.

 

У ВНУ сельскагаспадарчага профілю на завочную і вячэрнюю форму навучаньня абітурыенты маюць права як прадставіць сэртыфікаты ЦТ, гэтак і здаваць усе уступныя іспыты ў ВНУ.

Цэнтралізаванае тэставаньне праводзіцца ў Беларусі ад 2000 году.



Тэставаньне выявіла заняпад школы?

Цэнтралізаванае тэставаньне праводзіцца ў Беларусі ўжо трэці год. Сёлета выпускнік мог выбраць толькі тры прадметы, па якіх здаваць тэст. Да гэтага дадаецца сярэдні бал атэстата, і агульную суму балаў ён падае ў прыёмную камісію на пэўны факультэт. Мінімальная шкала сёлета была вызначана ў 20 балаў. Вынікі цэнтралізаванага тэставаньня прывялі ў шок ня толькі саміх абітурыентаў і іх бацькоў, але і чыноўнікаў ад адукацыі, настаўнікаў.

Навошта ў тэстах былі пытаньні-пасткі?

“Мяркую, таму, што было шмат пытаньняў-пастак, якія вымагалі часу, каб проста іх зразумець. У выніку некаторым не хапіла часу, і яны дапісвалі тэст у апошнія хвіліны, безь пераправеркі. І ўвогуле тэст быў складзены гэтак, што без рэпэтытара да яго не падрыхтуесься”.

А. Лозка: “Непатрэбныя зьмены дзеля зьменаў”

“Многа хібаў, ёсьць заданьні, на якія магчымыя два адказы... Тэставаньне не заўсёды адлюстроўвае ўзровень ведаў абітурыента. Калі браць тых, хто паступае на філялёгію, якіх мы пазьней вучым, то сярод іх часам бываюць такія непісьменныя... Магчыма трэба даваць пісьмовыя заданьні, а не прапускаць усё праз кампутар”.

У.Мацкевіч: "У наступныя 2 гады з тэставаньнем будзе яшчэ горш"
 

“Думаю, што ў наступныя два гады усё будзе значна складаней. Тады будзе блытаніна з праграмамі ў сувязі са скасаваньнем 12-годкі. У некаторых школах прапушчаныя цэлыя клясы і скасаваныя пэўныя курсы... Гэта будзе трагедыя дзяцей, якая запраграмаваная памылкамі кіраўніцтва Мінадукацыі”.

Ці можна знайсьці тэсты ў інтэрнэце?


Газэта “Комсомольская правда в Беларуси” паведаміла, што ў рэдакцыю патрапілі заданьні з тэстаў па матэматыцы і фізыцы напярэдадні цэнтралізаванага тэставаньня па гэтых прадметах.

Абітурыенты, якія мелі да іх доступ, выказалі перакананьне, што “пірацкія копіі” тэстаў супалі з тымі, якія пазьней былі на ЦТ. Чытачы газэты пацьвердзілі шматлікія супадзеньні. Прынамсі тыя, хто меў доступ да “пірацкіх тэстаў” ведалі алгарытм рашэньня задач на ЦТ.

Многія задачы перад тэставаньнем можна было пачытаць на сайце www.onliner.by

Навацыі тэставаньня 2008 году:

 

  • Сэртыфікаты тэставаньня атрымаюць толькі тыя абітурыенты, якія атрымалі станоўчы вынік тэстаў 
  • За ўдзел у тэставаньні спаганялася плата – 10 тыс. рублёў за адзін прадмет
  • Для большасьці ВНУ цэнтралізаванае тэставаньне стала адзінай формай уступных іспытаў

Чаму шмат абітурыентаў правалілі тэставаньне?

“Мы, настаўнікі, не чакалі надта высокіх вынікаў. Але каб настолькі кепска... А зь іншага боку, чаго было чакаць? Гадзіны на вывучэньне моваў усё скарачаюцца: калі ў 5—6 клясах яшчэ па 3 гадзіны на тыдзень, у 10—11 — па адной гадзіне. Гэта мізэр. На замацаваньне матэрыялу часу амаль няма. Веды ў вучняў павярхоўныя. Вось таму такі і вынік”. 

Тэставаньне ў 2007 годзе:

 

  • Удзельнічалі: 195 тыс. чалавек
  • Мінімальны бал: 15
  • Вынікі: мінімальнага балу не набралі 8 % удзельнікаў

ЦТ здало 172000 абітурыентаў 

У Дзяржкамсіі па кантролі за ўступнымі іспытамі заявілі, што цэнтралізаванае тэставаньне прайшло сёлета арганізавана і спакойна. У ім прыняло ўдзел каля 172 тысяч абітурыентаў, што склала 96 працэнтаў ад тых, хто зарэгістраваўся, скаргаў з боку ягоных удзельнікаў і бацькоў практычна не было.

У 2008г. зарэгістравана для ўдзелу ў тэстах:

агулам – 176 тыс.

- матэматыка –110 тыс.

- расейская мова – 107 тыс.

- беларуская мова – 69 тыс.

- фізыка – 49 тыс.

- біялёгія – 35 тыс.

- ангельская мова – 30 тыс.

- гісторыя Беларусі – 29 тыс.

- хімія – 17.5 тыс.

- “Чалавек. Грамадзтва. Дзяржава” – 12 тыс.

- гішпанская мова – 496

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: Korj Горад:: Менск
01.07.2008 18:55

Школа бсссэрыi (бо беларуская зьнiшчана) у руiнах. Гэтак як i ў расейцаў. Слова "настаўнiк" становiцца брыдкаслоўем, таму няма чаго слухаць iхныя енкi. Ciстэма адукацыi зьнiшчана i гэты вынiк паказала тэставаньне, якiм бы яно не было.


Імя:: Пятрусь
01.07.2008 22:58

Самы час напомніць чыноўнікам-акупантам, якія напэўна зараз дзівяцца вынікам 15 год акупацыйнай моўнай палітыкі, той сам зварот, за які КХП БНФ атрымала папярэджаньне ды пагрозу зачыненьня партыі.

Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва

А цяпер цытаты зь ліста акупантам...


"(...)асіміляцыя беларусаў, якая разгорнута антыбеларускім рэжымам – гэта пэрманэнтны працэс забойства беларускага народа і ператварэньне яго ў нейкі іншы – народ ня лепшай якасьці. З улікам таго, што беларусы на сваёй тэрыторыі і ў сваёй дзяржаве ёсьць адзіны аўтахтонны (карэнны) і дамінуючы этнас, а не нацыянальная мяншыня, працэс асіміляцыі адбываецца мэтадамі зьнешняй структураванай агрэсіі з боку Расеі. Інструмэнтам расейскай асіміляцыйнай агрэсіі зьяўляецца лукашысцкі рэжым. Русіфікацыя прасоўваецца на Беларусь як гніль, як пашырэньне арэала дэградацыі."



"Ключыкам да інтэлектуальнай скарбонкі зьяўляецца родная мова. Ад бацькоў залежыць, ці будуць яны гаварыць з дзіцем па-беларуску, на роднай мове Роду і празь яе злучаць сваё дзіця з каранямі продкаў, ці будуць гаварыць па-руску, на чужой для іхняга Роду мове і павялічаць адрыў ад інтэлектуальных каранёў свайго Роду. У выпадку выкарыстаньня “русского языка” вынікае, што продкі Роду жылі дарма, іх інтэлектуальныя набыткі будуць такімі бацькамі глыбока закапаныя і заасфальтаваныя."

"Мэта злачыннай асіміляцыі расейскіх імпэрцаў у тым, каб задушыць наш інтэлект, інтэлектуальна прынізіць і падначаліць, перарабіць нас у “рускіх ніжэйшай якасьці”. Свае мэты яны ня надта і хаваюць. Дастаткова пазнаёміцца зь іхнымі плянамі па выпраўленьні дэмаграфічнай сытуацыі ў Расеі за кошт суседніх народаў."

"У імпэрска-расейскім асіміляцыйным ланцугу сёньняшнія працэсы зьнішчэньня тэрыторыі беларускай мовы і беларускага інтэлекту праз зьнішчэньне беларускіх умоваў выхаваньня ў дзіцячых садках і зьнішчэньне беларускай школы ёсьць такое ж злачынства, як і варварскія масавыя забойствы беларускага насельніцтва падчас захопу Беларусі пры імпэратрыцы Кацярыны ІІ і сталінскага генацыду 30-40-х гадоў ХХ-га стагоддзя."



Як бачна, зьнішчэньне інтэлекту ды дэградацыя ідуць поўным ходам...

"Чыноўнікі, якія робяць “прагматычны” выбар на ролю пасобнікаў забойства беларускага народа, ператварэньня яго ў “рускіх ніжэйшай якасьці”, становяцца на адну дошку з гэбоўскімі паслугачамі, якія “стукалі”, катавалі людзей ў турмах, ГУЛАГах, забівалі ў Курапатах. Настане час, калі прыдзецца адказваць за здраду сваім продкам, сваім нашчадкам і свайму народу"

Прашу дапоўніць апытаньне на першай старонцы яшчэ аднім істотным пунктам -

У моўнай дэградацыі вінаватая моўная палітыка акупацыйнага рэжыма, ськіраваная на зьнішчэньне беларускай мовы, ды паўсюдную русіфікацыю...


Імя:: Беларус
02.07.2008 04:03

Пятрусь гаворыць праўду.
Прасьніцесь жыхары БЕЛАРУСІ!
Станьце і абараніце Беларускую мову і гісторыю толькі тады вашы дзеці і унукі
змогуць проявіць свае здольнасьці.


Імя:: Пятрусь
02.07.2008 11:10

42 адсоткі абітурыентаў не валодаюць расейскай мовай
27 адсоткаў абітурыентаў не валодаюць беларускай мовай...

Калі ўлічыць, што кожны з гэтых абітурыентаў выбіраў для тэставаньня тую мову, якую ведае лепей...

то адпаведна 42 адсоткі здаваўшых расейскую мову яшчэ горш валодаюць беларускай

27 адсоткаў здаваўшых беларускую мову яшчэ горш валодаюць расейскай мовай...

атрымоўваецца, што 70 адсоткаў абітурыентаў (2 з трох чалавек) не валодаюць ні расейскай ні беларускай мовай...

гэта [...] (выдалена за парушэньне правілаў форуму. вэб-рэдактар) выляпіла за 15 год беларускую нацыю на свой асабісты прыклад...


Імя:: Пятрусь
02.07.2008 11:15

- расейская мова – 107 тыс. 42 % не здалі 45 000
- беларуская мова – 69 тыс. 27 % не здалі 19 000

Цікавыя лічбы...

Значна большая колькасьць вырашыла здаваць на рюсском языке, напэўна, лічылі, што ат раждзенія на ём гаварім, паетаму лекче.


але ж не

калі бы тыя русскоховоряшчіе абралі беларускую мову, дык іх, не здаўшых, было б іх нездаўшых на 15 тысяч меней


Імя:: Пятрусь
02.07.2008 11:17

15 год добры тэрмін падвесьці вынікі кіраваньня...

"Люди, которые говорят на белорусском языке, не могут ничего делать, кроме как разговаривать на нем, потому что по-белорусски нельзя выразить ничего великого. Белорусский язык — бедный язык. В мире существует только два великих языка — русский и английский. "

Такое ўражаньне, што гэты [...] (выдалена за парушэньне правілаў форуму. вэб-рэдактар) не змог навучыць беларускіх дзяцей ні беларускай, ні расейскай мове, ні нат матэматыцы... дык можа дрэннаму танцору проста яйцы перашкаджаюць?

"Президент Белоруссии Александр Лукашенко поручил министру образования Александру Радькову за две недели подготовить новые правила орфографии и пунктуации белорусского языка, сообщает Lenta.Ru ."

Вось як навучыць беларускай мове кожнае чацьвёртае дзіця не змог, а лезем разам з мінадукацыі новыя правілы для мовы складаць...

Выбачайце, нейкі цырк ідыётаў...


Імя:: Мікола Горад:: Лагойск
10.07.2008 21:51

У зьвязку з тым,што школу ператварылі ў ідэалягічна-бюракратычны механізм,адкуль гвалтоўна выцясьняюць настаўнікаў-асобаў,затлумляюць галовы паперна-дурнотнай пісанінай, змушаюць не выхоўваць, а выточваць паслухмяных вінцікаў,сапраўдныя педагогі даюць драла са школы,а застаюцца шэрыя,паслухмяныя мышкі.Як вядома,у курыцы
з яйка ніколі ня вылупіцца паўлінчык. Як бы доўга паўлініха яго не выседжвала, усё адно вылупіцца бязмозглае куранё.

Камэнтары 1-7 (з 7)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb