Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Лозка: “Непатрэбныя зьмены дзеля зьменаў”


Старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка мяркуе, што тэставаньне патрабуе ўдасканаленьня.

“Многа хібаў, ёсьць заданьні, на якія магчымыя два адказы... Тэставаньне не заўсёды адлюстроўвае ўзровень ведаў абітурыента. Калі браць тых, хто паступае на філялёгію, якіх мы пазьней вучым, то сярод іх часам бываюць такія непісьменныя... Магчыма трэба даваць пісьмовыя заданьні, а не прапускаць усё праз кампутар”.

Стрымана ацэньваючы першыя вынікі цэнтралізаванага тэставаньня, Алесь Лозка тым не меней выказвае засьцярогу:

“На сучасны момант я меней рабіў бы зьменаў дзеля зьменаў. Тое, што ў нас робіцца са школьнай рэформай, я б ацаніў беларускай прымаўкай: “Акуля, што шыеш не адтуля? – А я, матушка, яшчэ пароць буду”. Значыць, што яшчэ будзем перарабляць. Не дай Божа, што рэформа адбудзецца так, як пра гэта гавораць...Трэба ўсё рабіць абачліва”.
XS
SM
MD
LG