Дзень роднай мовы, які будзе адзначацца 21 лютага, — «гэта сьвята, якое мы б не хацелі сьвяткаваць, таму што беларуская мова павінна гучаць кожны дзень і ўсё меней адчуваць патрэбу ў абароне, у клопаце», заявіла на прэс-канфэрэнцыі ў Менску галоўны рэдактар часопісу «Роднае слова» Натальля Шапран.