аўторак, 07 лютага 2012, Менск 08:49

Блогі / Сяргей Навумчык

"Не ўяжджаць: РБ?"

Сёньня ўжо ня тысячы, а дзесяткі тысяч грамадзянаў Беларусі жывуць і працуюць у Заходняй Эўропе, у ЗША, Канадзе, у іншых краінах. Яны выехалі па розных прычынах (адзін атрымаў палітычны прытулак, другі знайшоў лепшую працу, іншы ажаніўся, хтосьці выйграў лятарэю “грын кард”), маюць розны прававы статус у замежжы і неаднолькавы жыцьцёвы ўзровень, па-рознаму ацэньваюць тое, што адбываецца на Бацькаўшчыне, але іх аб’ядноўвае адно – стаўленьне да іх дзяржавы, якая называе сябе беларускай. Яно няшмат адрозьніваецца ад савецкіх часоў, калі кожны, хто выяжджаў за мяжу альбо прыяжджаў з замежжа – разглядаўся як патэнцыйны шпіён ці аб’ект вэрбоўкі варожай спэцслужбы.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

У гэтым пераконваешся пры чытаньні правілаў выезду і ўезду грамадзянаў.

Пра выезд пісалася багата, сёньня – пра ўезд. Каб уехаць на тэрыторыю краіны, трэба мець пашпарт.

І гэта – самая вялікая праблема для беларускіх грамадзянаў.

Грамадзяне абсалютнай большасьці краінаў такой праблемы ня ведаюць. Грамадзянін, напрыклад, Францыі альбо ЗША  ідзе ў амбасаду сваёй краіны і праз тыдзень-другі атрымлівае новы (у большасьці выпадкаў,  нават калі ён згубіў пашпарт і не патрабуе новы тэрмінова – выдадуць у амбасадзе праз некалькі тыдняў. Калі трэба тэрмінова вярнуцца – атрымае часовую даведку для вяртаньня). Ва ўсялякім разе, абмяняць стары пашпарт на новы без вяртаньня на Радзіму не з’яўляецца праблемай. Усю бюракратычную працэдуру ідэнтыфікацыі асобы і ў замежжы, і ў краіне грамадзянства дзяржаўны апарат робіць хутка і з максымальнай зручнасьцю для чалавека.

Для сем’яў, дзе адзін з бацькоў мае палітычны прытулак і адпаведна, ня можа ўехаць на тэрыторыю Беларусі (пры гэтым другі такім правам валодае) – афармленьне беларускага пашпарту для дзіця робіцца практычна немагчымым
Іншая справа – пашпарт Рэспублікі Беларусь. Турыст павінен атрымаць гэтак званы “дазвол на вяртаньне” (і ужо прыехаўшы ў Беларусь афармляць новы пашпарт). Ну а той, хто жыве ў замежжы стала, мае выбар: альбо – той жа “дазвол” і афармленьне пашпарту ў Беларусі, альбо – рэгістрацыя ў амбасадзе, і толькі потым пашпарт. Прычым, дзеля гэтай рэгістрацыі мусіце аформіць “выезд на пастаяннае месца жыхарства”, сабраўшы пару дзесятак розных даведак (з тэрыторыі Беларусі, зразумела).

Залішне казаць, што практычна ва ўсіх дэмакратычных краінах практыкі “рэгістрацыі” сваіх грамадзянаў у дыпмісіях не існуе.

Яшчэ больш складана атрымаць пашпарт для дзіця, якое нарадзілася ў замежжы і паводле ар.13 Закона аб грамадзянства РБ зьяўляецца беларускім грамадзянінам незалежна ад месца нараджэньня, калі хаця б адзін з бацькоў – грамадзянін Беларусі (у дужках нагадаем, што цяперашні Закон аб грамадзянстве не забараняе мець грамадзянства і іншай краіны (гэта ня тоесна т.зв. норме “падвоенага грамадзянства”, якая дзейнічае ў лічаных дзяржавах).

Грамадзянства дзіця мае, але аформіць беларускі пашпарт можна толькі на тэрыторыі Беларусі (ва ўсялякім разе, гэтае правіла дзейнічае для бацькоў, якія не зарэгістраваліся ў беларускай амбасадзе. А такіх сярод беларусаў замежжа – большасьць). Нават не гаворачы пра фінансавыя выдаткі, гэта стварае вялікую праблему для тых, чый адпачынак звычайна не перавышае двух-трох тыдняў. Гэтых дзён недастаткова для таго, каб сабраць неабходныя даведкі, аформіць усе гэтыя апостылі ды выканаць іншыя бюракратычныя працэдуры.

Для сем’яў, дзе адзін з бацькоў мае палітычны прытулак і адпаведна, ня можа ўехаць на тэрыторыю Беларусі (пры гэтым другі такім правам валодае) – афармленьне беларускага пашпарту для дзіця робіцца практычна немагчымым.

У выніку, шмат хто афармляе выхад з беларускага грамадзянства. Я зараз не зьбіраюся папракаць такіх людзей у страце пачуцьця патрыятызму, проста канстатую факт. Бюджэт Рэспублікі Беларусь у такім выпадку нібыта выйграе (пошліна за выхад з беларускага грамадзянства ў праз амбасаду ў Нямеччыне -- 325 эўра). Аднак ў доўгатэрміновай пэрспэктыве прайграе беларуская нацыя – бо траціць тых, хто, атрымаўшы заходнюю адукацыю і вопыт, мог бы ў пэрспэктыве прынесьці немалую карысьць Беларусі.

Тут, канешне, праява адной з галоўных праблемаў Рэспублікі Беларусь – аўтаномнасьці ўлады і чалавека.

Цяпер штамп скасаваны, але, калі чытаеш заканадаўства і інструкцыі ў справе выезду і ўезду, складаецца ўражаньне, што пісалася ўсё гэта не ў інтарэсах грамадзяніна, а ў інтарэсах ведамства, якое і не зьбіраецца адмаўляцца ад татальнага кантролю за грамадзянамі – што на радзіме, што ў замежжы
Грамадзянін Францыі можа паскардзіцца на дрэнную працу кансуляту “свайму” дэпутату, той – зробіць запыт міністру замежных спраў альбо нават скрытыкуе яго на пасяджэньні парлямэнту. Міністар выкажа незадавальненьне амбасадару, і дыпляматычны клерк атрымае адмоўны запіс у сваім працоўным рэзюмэ. Мэханізм вядомы і даўно адпрацаваны. У цяперашняй Беларусі мала каму прыйдзе з галаву скардзіцца на нешта дэпутату – як вядома, дэпутат ніяк не залежыць ад выбаршчыкаў, бо не імі прызначаецца. Зноў жа, не хачу кідаць каменьні ў супрацоўнікаў беларускіх дыпмісіяў – кажуць, ў апошнія гады яны сталі больш ветлівымі; сам не сутыкаўся, мяркую па расповедах. Але яны падпарадкоўваюцца інструкцыям, якія адназначна ўхвалілі б Лаўрэнцій Берыя і таварыш Цанава. Магчыма, менавіта па такой інструкцыі супрацоўнік беларускай дыпмісіі ў адной эўрапейскай краіне раптам пачаў выпытваць у наведніка, які прыйшоў па дакумэнт, а ці ведае ён нешта пра ўзаемаадносіны Пазьняка і Мілінкевіча?

Выяўляецца тут і стаўленьне афіцыйнага Менску да дыяспары. Такіх адносінаў няма ні ў воднай краіне, якая лічыць сябе дэмакратычнай. Напрыклад, кожная дзяржава зацікаўленая падтрымліваць (у тым ліку і фінансава) дыяспару ў ЗША, бо дыяспара, звычайна – лобі нацыянальных інтарэсаў гэтай краіны ў Вашынгтоне. Іншая справа, што у лукашэнкавай адміністрацыі і беларускай дыяспары супрацьлеглае бачаньне шляху Беларусі і нацыянальных каштоўнасьцяў.

І ёсьць яшчэ адна прычына, якая не ў апошнюю (а мо і ў першую) чаргу ўплывае на надзвычай неспрыяльнае для замежных беларусаў заканадаўства.

Летам 1992 году давялося ўдзельнічаць у абмеркаваньні праекту першага пашпарту – таго самага, з “Пагоняй”, які потым выдаваўся ў першыя гады беларускай незалежнасьці. Камісія па СМІ і правах чалавека, у якой я тады працаваў, зарасіла на абмеркаваньне прадстаўнікоў “зацікаўленых ведамстваў” – МЗС, МУС ды іншых.

Тады я запытаўся, а ці не надышоў час адмовіцца ад штампы “Выезд да...”, без якога нельга было паехаць за мяжу. Прадстаўнік МЗС ніякіх пярэчаньняў ня меў. Начальнік АВІРу Стэсік (на жаль, забыўся яго поўнае імя), сказаў, што ягонае ведамства – толькі “за”, але, хаця штамп ставіць АВІР, рашэньне выпускаць ці не выпускаць грамадзяніна за мяжу прымаецца ня ў міністэрстве ўнутраных спраў, а ў іншым ведамстве.

І тут слова ўзяў прадстаўнік гэтага самага ведамства.

Дэпутат ВС і адначасна намесьнік старшыні КДБ Генадзь Лавіцкі быў катэгарычны:

- Комитет госбезопасности против отмены разрешительного штампа. Мы на это согласие не дадим и визировать без него проект паспорта не будем.

Цяпер штамп скасаваны, але, калі чытаеш заканадаўства і інструкцыі ў справе выезду і ўезду, складаецца ўражаньне, што пісалася ўсё гэта не ў інтарэсах грамадзяніна, а ў інтарэсах ведамства, якое і не зьбіраецца адмаўляцца ад татальнага кантролю за грамадзянамі – што на радзіме, што ў замежжы.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Jan Горад:: Zelwa
10.06.2010 16:20
Dobra ! PS. Kto tam dumajet pro "dziarrzaunyja intaresy " ? Sistema otbirajet takih liudej , czto i bac`ku radnogo prodadut s patrohami, kogda wygodno budet !

Імя:: Starkman
10.06.2010 16:36
Для мяне нечакана цікавай і прыемнай ёсць вестка аб тым, што "дзіця, якое нарадзілася ў замежжы паводле ар.13 Закона аб грамадзянства РБ зьяўляецца беларускім грамадзянінам незалежна ад месца нараджэньня, калі хаця б адзін з бацькоў – грамадзянін Беларусі." Зараз жа скажу аб гэтым сваёй дачцы - няхай думаюць з яе мужам як афармляць пашпарт свайму сыну, бо мой унук грамадзянін не толькі ЗША, а і Беларусі.
###
Неяк гады тры таму я некалькі разоў звяртаўся ў Консульства Беларусі, што тут у Ню Ёрку і атрымліваў вельмі дзейсную дапамогу і словам і справамі.

Наадварот, у 2006 на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбываліся у тым жа Консульстве, адчуваў не цёплае стаўленне, а насцярожанасць.
###
Час ад часу з-за надыходзячага пенсійнага ўзросту думаю аб грамадзянстве ЗША - прымаць ці не, але ніколі не дапускаў думку аб тым, што калі-небудзь не буду грамадзянінам Беларусі.

Імя:: Димыч
10.06.2010 19:50
пошліна за выхад з беларускага грамадзянства ў праз амбасаду ў Нямеччыне -- 325 эўра).

Зачем и кому нужны такие сложности? Выбросил белорусский паспорт в мусорную корзину и все дела! Быстро и бесплатно.:))
Адказаць

Імя:: Ананім
11.06.2010 09:08
Ага быстро и бесплатно. А ореол великомученика? На что жить в Няметчыне, когда ничего делать не умеешь?

Імя:: ЭлИк Горад:: Вупперталь
11.06.2010 00:22
to Starkman
Не хлопочите насчет белорусского паспорта для вашего американского внука. С момента въезда на территорию Беларуси, ваш внучок станвится бесправным гражданином с паспортом РБ. Вздумается какой нибудь дряни не выпустить его из страны, и все. На кордоне объявят его невыездным, потому уехашие родители чего-то там должны. Так что приезжать в гости на бывшую родину предков надежнее не с молоткастым серпастым.
Адказаць

Імя:: Starkman
11.06.2010 13:27
Бацькам майго ўнука я распавёў аб артыкуле 13 Закона аб грамадзянства РБ... Першая рэакцыя дачкі - мы абмяркуем з мужам, а яго, амерыканца: "Навошта?" Я адказаў, маўляў, каб год праз 20 вольна вандраваў па Беларусі.

"С момента въезда на территорию Беларуси, ваш внучок становится бесправным гражданином с паспортом РБ." Ёсць такая партыя! Сённяшняя партыя ва ўладзе, але мо не на вечна ж яна пры Ўладзе?!...


Імя:: Andrei Горад:: Ottawa
11.06.2010 05:05
А вы знаете сколько стоит стать на учет в посольстве РБ? ...35 евро, так и в рублях РБ не берут и евро тут не в ходу... И вообще за что мы тогда в РБ налоги платили? А бумаг то сколько надо...http://www.canada.belembassy.org/rus/questions/consular_account/

Імя:: Ананім
11.06.2010 08:46
Магчыма, менавіта па такой інструкцыі супрацоўнік беларускай дыпмісіі ў адной эўрапейскай краіне раптам пачаў выпытваць у наведніка, які прыйшоў па дакумэнт, а ці ведае ён нешта пра ўзаемаадносіны Пазьняка і Мілінкевіча ?
------
А гэта хто такie?

Імя:: Starkman
11.06.2010 13:41
Можа будзе ў тэму...
Каля Консульства Беларусі ў Ню Ёрку падчас выбараў 2006 стаяў дзядуля-габрэй-пікетчык з плакатам з патрабаваннем пенсіі да беларускага Ўраду. Ён быў адзін. Я з разгаварыўся ім...

Дзядуля усё жыццё пражыў і працаваў на Беларусі, а потым з дзецьмі і ўнукамі прыехаў у ЗША на ПМЖ. А раз на ПМЖ, то зараз, калі ён пенсіянер, беларуская Ўлады пра яго забылася - няма чалавека-грамадзяніна - не будзе пенсіі. А тады ў Саўковыя часы іншай магчымасці выехаць за бугор, чым "атракайся ад беларускага грамадзянства (сутнасць пашпарта ПМЖ)" не было.

Дзядуля нічога не выстаяў у тым пікеце і я яму спачуваў...

Імя:: Алекс Горад:: Минск
12.06.2010 16:59
Когда народ ЛИШЁН выбора, когда людям затыкают рты и преследуют за желание ГОВОРИТЬ ПРАВДУ, когда слишком нагрешили власть предержащие и бояться ответственности, прихода во власть НОВЫХ, порядочных и честных, то такое отношение к гражданам естествеено и неизбежно РАДИ сохранения своей власти, этого РЕЖИМА.