пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:13

Анкета Свабоды

Анкета Свабоды: Генадзь Бураўкін

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 году ў вёсцы Шуляціна (цяпер вёска Тродавічы)  Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Скончыў аддзяленьне журналістыкі філфаку БДУ (1959). Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», у газэце «Літаратура і Мастацтва», быў карэспандэнтам «Правды» па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць». З 1978 году — старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. У 1990 атрымаў прызначэньне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН. Пасьля вяртаньня, у 1994-1995 гадах быў намесьнікам міністра культуры і друку. У 1995-2001 гадах працаваў у часопісе «Вожык». Аўтар больш двух дзясяткаў паэтычных кніг, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Жыве ў Менску.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Што для вас свабода?

Для мяне свабода — гэта магчымасьць выказаць самае дарагое так, як я адчуваю, не азіраючыся на патрабаваньні цэнзуры ці нейкіх ідэалягічных інстанцый, выказаць тое, што ўва мне ёсьць, ні зь кім гэтага не ўдакладняючы.


Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?

Тыя дзяржаўныя рэаліі, якія вымушаюць мяне маю ўнутраную свабоду часам не выпускаць зь сябе.


Што для вас шчасьце?

Адчуваньне патрэбнасьці сябе і веданьне, што ў майго народу ёсьць будучыня, якая адпавядае боскім законам і боскай волі.


Чаго вы найбольш баіцеся?

Небясьпекі для Беларусі.


Які талент вы хацелі б мець?

Хацеў бы ўдасканаліць той, які мне Бог даў — адчуваньне роднага слова, веданьне роднага слова і валоданьне родным беларускім словам.


Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?

Маім вялікім сябрам Рыгорам Барадуліным — яго унікальнай здольнасьцю ствараць на беларускай мове шэдэўры паэзіі, шэдэўры духоўнага выяўленьня таго, што і мне вельмі блізкае.


Што вы найбольш любіце рабіць?

Чытаць. А яшчэ — хадзіць па лесе і зьбіраць грыбы.


Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?

Болей бы аддаў увагі і душэўнай энэргіі блізкім людзям — бацькам, сям’і і сябрам. А яшчэ вывучыў бы замежныя мовы, каб данесьці сьвету тое, што я ведаю пра сваю родную зямлю.


Якую найлепшую параду вы атрымалі?

Запомнілася мне бацькава парада: сын, жыві так, каб не было ў канцы жыцьця сорамна перад самім сабой.


Які ваш улюбёны дэвіз?


«Рабі так, як трэба, і хай будзе так, як будзе!»


У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?


Недастаткова добра іх усе ведаю, каб дакладна назваць, Але, бясспрэчна, у дэмакратычнай.


У якой краіне вы хацелі б жыць?


У Беларусі.


У якую эпоху вы хацелі б жыць?


У маю эпоху, толькі пры іншым стане спраў, пры іншым уладкаваньні дзяржавы, іншым духоўным узроўні грамадзтва.


Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?


Найперш я папрасіў бы прабачэньня ў беларусаў за тое, што так мала дзяржава напамінала ім пра гісторыю Беларусі, пра іх нацыянальную годнасьць і пра тое, што нічога не даецца само сабой.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?


Адносіны ўзаемнай павагі, узаемнага разуменьня і ўзаемнай дапамогі.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?


Самыя добрыя, але на ўмовах раўнапраўя.


Некаторыя думаюць так: «Хай дыктатура, абы свая». А Вы?


Дыктатуры сваёй ніколі быць ня можа.


Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?


Калі б я гэта ведаў, я быў бы шчасьлівым чалавекам. Жыву спадзяваньнем, што гэта адбудзецца пры мне на гэтай зямлі.


Калі беларусы загавораць па-беларуску?


Калі яны нарэшце стануць ганарыцца сваёй гісторыяй, сваімі сапраўднымі героямі, калі яны зразумеюць, што першая і самая галоўная адзнака іх як народа — гэта мова. Калі яны гэта зразумеюць, то тады яны прымусяць і ўладу гэта зразумець, і дзецям сваім ад самага прыходу ў сьвет дадуць у душу і ўкладуць у вусны родную мову.


Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?


Будзе сьмерць беларусаў як нацыі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
09.03.2010 18:06
Эх,Геннадий Николаевич! Когда Вы возглавляли Государственный комитет БССР по телевидению и радиовещанию, с белорусским языком было гораздо лучше. Без Вас все развалилось. Очень жаль, что вы ушли из комитета.

Імя:: Каліновец Горад:: Вольная Беларусь
09.03.2010 20:10
Гэтага паэта мы добра памятаем. Рэдкі тып -- лірык-цэковец або маэстра ад намэнклатуры. Але справа не ў цэкоўскай мінуўшчыне. Няхай сабе. Але ж і цяпер паводзіць сябе ў тым жа рэчышчы "партыйнай дысцыпліны". Памятаем, як выступаў у прэсе і патрабаваў "сапраўднай інтэграцыі з Расеяй, а не гульняў у інтэграцыю". Ну, а апошнім разам засьвяціўся ў кампаніі Някляева з русскоязычной паштовачкай "Говорі правду!" Разам з іншымі асобамі, гатовымі засьвяціцца дзе-заўгодна і падпісаць што-заўгодна. А месца ўсяму гэтаму ў музэі палеанталогіі: гіганцкія папараці, яйкі цмокаў, маманты... партыйныя білеты эпохі застоя.
Адказаць

Імя:: Ананім
09.03.2010 21:23
Только такие люди, как Буравкин, подняли страну из руин, обеспечили ее процветание. "Вольные беларусы" до сих пор живут за счет того, что сделали эти люди.
Сами "Вольные беларусы" ни в чем подобной замечены не были. 20 лет непрекращающейся балбатни и никаких реальных действий.
Адказаць

Імя:: Vital Z! Горад:: Miensk
09.03.2010 21:32
Каліновец, а некаторыя, каторыя вызначаюць сябе "нацдэмамі" гавораць, што ён цудоўны - маўляў, меў (мае) пагоны адной канторы і таму меў магчымасьць адмазаць Караткевіча (нацыяналістаў, што праходзілі "па-буйному"). І такая рамантыка жыве, уяўляеце? Гэта навязваецца моладзі некаторымі "пасьпяховымі" так сказаць беларускамоўнымі "дзеячамі" - маўляў, трэба йсьці йхняй дарогай. Але далёка не ўсе маладыя вераць у йхнюю шчырасьці. Учынак Сяргея Каваленкі ўсё ярка паказаў...
Адказаць

Імя:: Ананім
10.03.2010 22:35
Гэта хто так пра "пагоны" заявіў?
Адказаць

Імя:: Ананім
11.03.2010 15:17
А вы пачытайце самы першы камэнтарый да артыкула - нават людзі канторы тое пацьвярджаюць. :)
Адказаць

Імя:: Ананім
11.03.2010 16:11
Комитет - это может быть не только КГБ, "контора" как вы говорите, но и Государственный комитет БССР по телевидению и радиовещанию.. Что вся оппозиция на КГБ зациклена, наводит на размышления. А для развития белорусского языка и культуры Геннадий Николаевич сделал, да и делает гораздо больше чем вся оппозиция, вместе взятая.

Імя:: Машуня
09.03.2010 23:01
Крепкого здоровья Вам, Геннадий Николаевич!
Такие люди, как Вы, являются нашей гордостью и совестью.
Хотелось бы видеть и слышать Вас по телевидению, читать о Вас в прессе. Люди должны повышать свое самосознание, культуру. Благодаря таким, как Вы.

Імя:: Мікалай Ачыжа Горад:: Менск
10.03.2010 06:50
Ніхто з нас не анёл, і Генадзь Бураўкін таксама, але я перакананы, што ён -- геній, вялікі паэт, чалавек высокага сумлення. Гаўкаць і падгаўкваць у яго бок могуць толькі людзі недалёкія, неразумныя.
Адказаць

Імя:: Vital Z! Горад:: Miensk
10.03.2010 13:33
А хто такі Бураўкін? Паэт беларускай Рэвалюцыі? Ад ягоных вершаў моладзь выходзіць на вуліцу і пераварочвае машыны? Нешта мы не назіраем такога.