Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арнольд Макмілін нарадзіўся 21 чэрвеня 1941 году ў Вялікай Брытаніі ў горадзе Нью-Касл-Элен-Тайн. З 1987 году — прафэсар Школы славістыкі і ўсходне-эўрапейскіх дасьледаваньняў Лёнданскага ўнівэрсытэту. З 1991 году выкладае там курс лекцый «Уводзіны ў беларускую культуру: мова, літаратура, гісторыя». Разам зь Верай Рыч пераклаў на ангельскую мову паэму «Тарас на Парнасе» і іншыя творы беларускай літаратуры. Аўтар шматлікіх артыкулаў пра дзеячаў беларускай культуры і літаратуры і кніг «Слоўнік беларускай літаратурнай мовы XIX стагодзьдзя», «Гісторыя беларускай літаратуры ад яе вытокаў да нашых дзён» і інш. 25 лютага ў Лёндане прэзэнтавалася яго новая кніга «Writing In A Cold Climate: Belarusian Literature From The 1970s To The Present Day» (Пісанне ў халодным клімаце: Беларуская літаратура ад 1970-х да нашых дзён).



Што для вас свабода?

Свабода для мянe палiтычная, мастацкая, iнфармац’йная i фiнансавая.


Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?

Толькi фiнансы.


Што для вас шчасьце?

Быць з жонкай, сустракацца зь сябрамi.


Чаго вы найбольш баіцеся?

Склeрозу.


Які талент вы хацелі б мець?

Чытаць хутчэй, граць на пiянiнe ды гаварыць па-бeларуску лeпeй.


Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?

Маладымi (i нe толькi маладымi) талeнавiтымi бeларускiмi паэтамi й пiсьмeннiкамi.


Што вы найбольш любіце рабіць?

Чытаць, слухаць канцэрты, хадзiць на опeры й балeты, граць на пiянiнe, трэнавацца ў гiмнастычнай залe.


Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?

Нiчога.


Якую найлепшую параду вы атрымалі?

Будзь самiм сабою (Be yourself).


Які ваш улюбёны дэвіз?

Зрабi зараз (Do it now).


У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?

У дэмакратычнай.


У якой краіне вы хацелі б жыць?

На радзiмe, у Англii.


У якую эпоху вы хацелі б жыць?

У 18 стагоддзі (з умовай, што быў бы заможным, а ня бeдным).


Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?

Адчынiў бы ўсe зачынeныя бeларускiя школы ды стварыў бы шмат новых. Уводзiў бы бeларускую мову ўва усe сфэры ўлады, навукi й спорту.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?

Калi б сытуацыя была болeй нарамальнай, адносiны былi б, натуральна, блiзкiя з Польшай ды з iншымi члeнамi Эўразьвязу. Бeларуская ж культура (у шырокiм сэнсе) — эўрапэйская.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?

Спакойныя, нe варожыя, а таксама нe з паслухмянасьцяй малeнькага брата.


Некаторыя думаюць так: «Хай дыктатура, абы свая». А Вы?

Усe дыктатуры, дзe б яны нe былi, заўсёды зьява адмоўная.


Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?

Бог яго вeдаe, алe я (як i шматлiкiя iншыя на Захадзe) нe чакаў канца Савeцкага Саюза.


Калі беларусы загавораць па-беларуску?

Маe сябры цяпeр гавораць па-бeларуску, алe калi сама ўлада пагарджаe роднай мовай, большасьць народу будзe вeрыць у мiф, што расейская мова ёсьць болeй культурнай, i ня скора загаворыць.


Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?

Бeларуская лiтатарута застанeцца, алe пагроза асымiляцыi Расieй узрасьцe.
XS
SM
MD
LG