пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:17

Праграмы / Вынікі дня

Уладзімер Някляеў: я ня верыў ніколі страшылкам пра абездухоўленасьць майго народу

25 лютага ў сталічным гатэлі “Краўн Плаза” адбылася прэзэнтацыя грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Ініцыятары кампаніі — творчая і навуковая інтэлігенцыя: літаратары Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, прафэсар, заснавальнік фонду “Дзеці Чарнобыля” Генадзь Грушавы, акадэмік Радзім Гарэцкі, старшыня БАЖ Жанна Літвіна, міжнародны грасмайстар па шахматах Віктар Купрэйчык, праваабаронца Тацьцяна Процька. Лідэр кампаніі — знакаміты паэт і грамадзкі дзеяч, ляўрэат дзяржаўнай прэміі Ўладзімер Някляеў. Цяпер ён на сувязі са студыяй у Празе. Добры вечар, Уладзімер?

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Абламейка: Што вас асабіста прывяло ў гэтую кампанію?

Някляеў: Я неаднойчы спрабаваў стварыць нешта такое – арганізацыю, рух кампанію – дзе бралася б пад увагу не палітыка, а культура, мараль як складнік культуры, духоўнасьць. Гэта значыць тое, што ёсьць чалавек, што ў ім найістотнае, што паперадзе ўсяго астатняга. Для мяне непрымальная падмена культуры цывілізацыі, што зараз інтэнсіўна адбываецца на Захадзе, падмена чалавека ягонымі функцыямі – палітыка, эканаміста, футбаліста, праграміста. І тым больш для мяне непрымальная падмена людзей нейкім фантомам-электаратам.

Я спрабаваў стварыць тое, што б займалася культурай, калі быў у Польшчы. Мне хацелася там стварыць інстытут культуры. Я ствараў гэта, калі жыў у Хельсінкі – фонд "Калевала-Беларусь". У Менску – фонд “Разам", суполка "Беларускі дом", але ўсё гэта праз розныя супрацівы мне не ўдавалася давесьці да лягічнага завяршэньня і вось зараз, нарэшце, ва ўсякім разе на стадыі станаўленьня, на стадыі арганізацыі, мне ўдалося зрабіць. Калі запытацца, чаму я з такой упартасьцю, дастойнай, як кажуць, лепшага прымяненьня, грукаюся і грукаюся ў адны дзьверы, б'ю ў адну і тую ж кропку, так я магу сказаць, што ня верыў ніколі страшылкам пра абездухоўленасьць майго народу, таго народу, які я ведаю асабіста, сотні, тысячы людзей.



СЛУХАЦЬ ЦАЛКАМ:
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Каліновец Горад:: Вольная Беларусь
26.02.2010 15:16
Цікавая тэндэнцыя: ініцыятывы, фонды і суполкі, узначальваемыя Вамі, "не былі даведзены да лягічнага завяршэньня". Дзякуй прынамсі за шчырае прызнаньне. Ад душы жадаю Вам вярнуцца да індывідуальнай творчасьці і не ўзначальваць больш ніякіх ініцыятываў. Спакайней будзе. Пісаць лісты Лукашэнку і скардзіцца на жыцьцё-быцьцё -- гэта непаэтычна.

Імя:: Якуб Лапатка
26.02.2010 17:55
Невялікая памылка: горада Гэльсінкі не існуе ў прыродзе. Ёсьць горад Хельсінкі, як гэта амаль так вымаўляюць фіны. Вось у Хельсінках Някляеў і жыў, і працаваў. І дай Божа яму яшчэ плёну ў ягонай працы. Асабліва літаратурнай. Бо зрабіць што-небудзь талковае на ніве грамадзкай дзейнасьці яму не дадуць ні паплечнікі, ні пабочнікі, ні супраціўнікі. А потым тыцкаць фэйсам аб глебу будуць усе, і вельмі дружна. Хай бы я памыліўся.

Імя:: Димыч
26.02.2010 18:17
"...ня верыў ніколі страшылкам пра абездухоўленасьць майго народу, таго народу, які я ведаю асабіста, сотні, тысячы людзей".

Верю-не верю. Вроде дядька уже в возрасте, а наивен как дитя. Все с духовностью носится. Прям филиал РПЦ.

Імя:: Марта Горад:: Менск
26.02.2010 20:45
Учора сп. Някляеў з калегамі заснаваў новую ініцыятыву. А ўжо сёньня, 26 лютага, у паштовыя скрынкі ў нашым доме закінулі паштовачкі. Паштовачкі лазурнага колеру. На лазурным фоне намалявана белая бурбалка з хвосьцікам. У бурбалцы тэкст: "Говори правду!" На зваротным баку прыклеена марачка і зноў тэксьцік: "Я хочу знать правду!..." Прапануецца на пустым поле паштоўкі напісаць пра праблему і даслаць яе ў адміністрацыю Лукашэнкі. Пададзены і адрас. Русіфіцыраваная паштовачка надрукавана ў Расеі, г. Смаленску. Вось такі паэт, такія акадэмікі і іншыя элітныя асобы. Сутак не прамінула, а фількіна грамата ўжо шырока раскідана па сталіцы. Такога яшчэ не было за ўсю гісторыю лукашызма. Але тусоўшчыкі!
Адказаць

Імя:: Димыч
26.02.2010 21:14
На русском языке был текст?

Вот так беларускамоуны паэт Някляеу!
Вось так беларуская интэлигенцыя! :))

Імя:: Якуб Лапатка
26.02.2010 21:19
Некалі нейкая Беларуская Вызваленчая Армія нешта там падарвала і пісала непісьменныя лістовачкі па-беларуску. Вінавацілі Пазьняка. Потым людзі заўважылі, што ніколі ніводзін апазіцыянер, не кажучы ўжо пра Пазьняка, з такімі памылкамі пісаць ня будзе. Армія змоўкла, і выбухі скончыліся. Так і тут. Распачаць справу, і тут жа падставіцца з дурацкімі паштоўкамі. Чаму Някляева з хаўрусьнкамі лічаць закончанымі дурнямі, а Марта? Хаця Вы не адзіная, хто так лічыць. Памятаеце, як пасьля выбуху на Плошчы Перамогі пачалі клычаць апазіцыянераў. Таксама палічылі іх ідыётамі, а вось сапраўдных падрыўнікоў так і не занйшлі. Ніхто не бачыць тут аналогіі?
Адказаць

Імя:: Марта Горад:: Менск
27.02.2010 11:15
Ну, па-першае, Някляева з калегамі дурнямі я не лічу.Яны ўпэўненыя, што яны разумнейшыя за ўсіх і найбольш камфортна прыстасаваліся да дыктатуры. Дарэчы, пералічаныя імёны мы бачылі раней у шэрагу розных пэтыцыяў да дыктатуры і дыктатара (амаль заўсёды напісаных на кепскай расейшчыне, ад якой патахае дзяржынскім духам). Яны ўдаюць з сябе эліту. На самай справе для мяне і іншых, хто любіць родную культуру, эліта тыя, хто служыць Беларусі і не выконвае чужыя праекцікі. Вы ж, спадар Лапатка, не выконваеце, лазурныя паштовачкі не рассылаеце. Бог дае магчымасьць убачыць сапраўдных інтэлектуалаў і адрозьніць іх ад няшчасных асобаў, якія ўблыталіся ў авантуру.

Імя:: Патанэй Горад:: Менск
27.02.2010 06:39
Някляеў -- вялікі паэт. У мяне няма сумневу ў гэтым, які ён палітык, не ведаю. Калі б ён сабраў гэтых людзей ў сябе на кватэры, ініцыятыве было б больш веры. Чаму "Кроўн Плаза"? Даражэй гатэля ўжо не было?!
Мне прапануюць "гаварыць праўду", і тым часам нешта замоўчваюць, выходзіць, што маняць?..
Высокай хваляў даўно гуляюць чуткі (задоўга да прэзентацыі) пра паход Уладзіміра ў прэзідэнцтва. Абвяржэнню не зусім веру.
Паштоўкі ўжо валяюцца ў дварах (дакладна ў дварах на вуліцы Раманаўская слабада).
Якую праўду можна напісаць у трох радках? Тое, што сусед праклінае Луку?
На душы трывожна, зноў нейкі гучны "пшык"!

Імя:: Ян Горад:: Менск
27.02.2010 13:58
Сп. Някляеў можа яшчэ выратаваць сваю рэпутацыю. Як кажуць на ўсходзе, "не згубіць твар". Адзіная магчымасьць: калі ён і ягоныя калегі (а можа толькі ён) на наступным тыдні зробяць заяву, што гэта не яны распаўсюджваюць ганебныя "лазурныя" паштовачкі. Калі сп. Някляеў не дэзавуіруе правакацыю, то ён становіцца persona non grata для беларускага патрыятычнага асяроддзя.

Імя:: Аляксей Горад:: Жодзіна
27.02.2010 17:21
Ганьба паэту-правакатару і авечкам, што пайшлі за ім!

Імя:: Якуб Лапатка
01.03.2010 16:53
Неяк занадта ўжо шчыра ўзяліся фарумісты бэсьціць і дзяўбаць Някляева.Напэўна, каб падцьвердзіць мой першы пост аб тым, што ніхто не дасьць яму зрабіць нічога путняга.
І зь якой такой "бдзіцельнасьці" ўсе вырашылі, што Някляеў здурнеў і пачаў кідаць лістовачкі, якія сьведчаць аб вострай мазгавой недастачы?
І вось ён ужо і персона нон грата, і правакатар, і здраднік патрыётам, і можа яшчэ нешта пачварнае...Зь якіх жалудоў, зь якіх дакладных дадзеных? На чым грунтуюцца ўсе гэтыя апрыёрныя абвінавачваньні? Можа яны самі па сабе ўжо ёсьць правакацыі з мэтай дыскрэдытаваць ідэю ў самым "ёмбрыку"?