Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распачынаецца новая грамадзянская кампанія “Гавары праўду”


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

У Менску стартавала новая грамадзянская кампанія “Гавары праўду”.

З заклікам «Гавары праўду» да беларусаў зьвярнуліся вядомыя асобы. Сярод іх літаратары Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін, Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, прафэсар, заснавальнік фонду «Дзеці Чарнобыля» Генадзь Грушавы, акадэмік Радзім Гарэцкі, ляўрэат міжнароднай прэміі фонда Эбэрта ў галіне правоў чалавека Жана Літвіна, міжнародны грасмайстар па шахматах Віктар Купрэйчык, праваабаронца Тацьцяна Процька. Лідэр кампаніі – знакаміты паэт і грамадзкі дзеяч, ляўрэат дзяржаўнай прэміі Ўладзімер Някляеў.

Першай акцыяй кампаніі стане заклік да грамадзянаў накіроўваць у адміністрацыю кіраўніка краіны адмысловыя паштоўкі з паведамленьнямі пра мясцовыя праблемы.

Мэта кампаніі – усьведамленьне беларускім грамадзтвам рэальнага становішча ў краіне, дзе мала месца праўдзе і шмат – мане. Як заявілі ініцыятары, мэта кампаніі – дакладная інфармацыя аб сытуацыі ў краіне, яе абнародваньне. З дапамогай грамадзтва мы будзем шукаць праўду там, дзе яе хаваюць, не дагаворваюць і рэтушуюць. Разам з грамадзтвам будзем дамагацца дзейнасьці праўды – канструктыўных рашэньняў. У рамках кампаніі плянуецца актыўнае ўзаемадзеяньне з валянтэрамі па ўсёй краіне, якія будуць маніторыць інфармацыйную прастору. Мяркуецца, што ў сакавіку запрацуе сайт кампаніі.

Падрабязнасьці чытайце пазьней на нашым сайце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG