пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:16

Праграмы / Бліц-аналіз

“Вынік той самы, але атмасфэра выбараў крыху весялейшая”

Як можна ацаніць першы этап правядзеньня кампаніі мясцовых выбараў? Ці можна сьцьвярджаць, што гэтыя выбары будуць неяк адрозьнівацца ад папярэдніх? Якую тактыку выбірае ўлада падчас гэтай кампаніі? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юрась Чавусаў.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Цыганкоў: Зараз скончылася рэгістрацыя ініцыятыўных групаў і ідзе працэс вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты. Ці магчыма ўжо на гэтым этапе рабіць нейкія папярэднія высновы пра тое, як беларуская ўлада зьбіраецца праводзіць гэтыя выбары? Ці можна сказаць, што ў практычнай сфэры гэтыя выбары будуць адрозьнівацца ад ранейшых?

Чавусаў: Ужо цяпер можна казаць, што гэтыя выбары будуць адрозьнівацца ад ранейшых. Напрыклад, працэнт адмовы рэгістрацыі ініцыятыўных групаў (што раней было такім пунктам засьцярогі для шмат якіх апазыцыйных кандыдатаў) цяпер мінімальны. Ініцыятыўныя групы рэгіструюцца ў вельмі лібэральным рэчышчы.

Зь іншага боку, працягваецца практыка, зьвязаная зь ціскам на сяброў ініцыятыўных групаў. З гэтага можна зрабіць выснову, што тыя зьмены ў заканадаўстве, якія ўнесеныя і якія ў цэлым рабіліся як крок насустрач апазыцыі — самі па сябе не мяняюць агульнага ходу выбарчага працэсу.
Ціск, які не фіксуецца фармальна, цяжка выставіць як дакумэнтальна зафіксаванае абмежаваньне ўдзелу апазыцыі ў выбарах.
Ціск, які не фіксуецца фармальна, які прымушае людзей адмовіцца ад удзелу ў выбарчым працэсе — яго цяжка выставіць як дакумэнтальна зафіксаванае абмежаваньне ўдзелу апазыцыі ў выбарах.

Цыганкоў: Зыходзячы з гэтых словаў, ці можна сьцьвярджаць, што ўлады зьмянілі тактыку, пазьбягаюць прамога парушэньня заканадаўства і ідуць шляхам адміністрацыйнага ціску. Гэта стратэгічная лінія ці самавольства мясцовых уладаў, якім гэтак надакучылі мясцовыя апазыцыйныя актывісты?

Чавусаў: Вядома, ня трэба выключаць самавольства мясцовых уладаў, якія, ня маючы загаду цягнуць наверх апазыцыянэраў, будуць дзейнічаць «па-дзядоўску». Але ў цэлым мы назіраем працяг лініі, якая пачалася падчас парлямэнцкіх выбараў 2008 году: фармальнае выкананьне заканадаўства, нядопуск апазыцыі да значных элемэнтаў выбарчага працэсу, напрыклад, да падліку галасоў, і зь іншага боку, дэманстратыўнае ўключэньне прадстаўнікоў апазыцыі ў тыя камісіі, якія галасоў не лічаць.

Такім чынам, улада можа, дэманстратыўна пайшоўшы на некаторыя нязначныя саступкі, захаваць ранейшы фармат выбараў. Як і ў 2008 годзе — вынік выбараў той самы, але атмасфэра крыху весялейшая.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Gleb Горад:: Orsha
25.02.2010 03:59
Неужели всё так плохо?
А к Александру Григорьевичу жаловаться ходили? Все знают что власть скрывает от него правду.
Даже если стало чуть-чуть весело, всё равно нужно к нему на приём сходить. Рассказать всё что эта власть творит.
Можно будет заодно пожаловаться на пошлины и на какие-то, неизвестно откуда появившиеся, самозванные экологические партии,пугающие народ европейскими канцерогенами.
И, которые не только что незарегистрированны, но и не спросили разрешение у Александра Григорича на свою незарегистрированность.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
25.02.2010 08:44
Cool!!! Thank's Vitalii!

Імя:: Стоп кадр
26.02.2010 09:24
Смешна чытаць высновы палітолага. Не памятую на сваёй даволі вялікай практыцы назіранняў за выбарамі, каб былі праблемы з рэгістрацыяй ініцыятыўных груп. Вось пытання ўключэння ў склад выбарчых камісій прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскасьці былі і засталіся. Гэтая кампанія яшчэ больш вялая, чым усе папярэднія. І бязглуздная. Самае важнае, што можна было б і варта зрабіць-перад усім сабраць круглы стол з ўдзельнікаў і актыўных неўдзельнікаў гэтага тэатру абсурду. Не асягнуўшы ані кропелькі, спяваем Асану таму, чаго няма-лібералізацыі. Сорамна. Шчыра кажу сорамна на гэта глядзець. Бо акрамя татальнай дэградацыі працэсу дэмакратыі, амаралізацыі унутранай палітыкі і удельнікаў т.з. палітычнага тэатру Беларусі нічога новага не адбываецца. Поўная ДЭГРАДАЦЫЯ.
Адказаць

Імя:: Юрый Чавусаў
26.02.2010 15:12
У параўнаньні з кампаніяй-07, калі замест удзелу ў мясцовых выбарах апазыцыя падчас агітацыі займалася вылучэньнем дэлегатаў на кангрэс - то кампанія прыстойная. А наконт ініцыятыўных групаў - адсылаю вас да статыстычных матэрыялаў профільных арганізацыяў. Калі вы маеце "вяліку практыку назіраньня за выбарамі" - то павінныя ведаць, што калі на парлямэнцкіх выбарах 2000 года было 13 адмоваў у рэгістрпацыі ініцыятыўных групаў, і 17 групам было адмоўлена ў рэгістрацыі падчас выбараў-03, то падчас парлямэнцкіх выбараў-04 было ўжо 58 адмоваў. А на мясцовых выбарах-07 колькасьць адмоваў перасягула за сотню - было адмоўлена ў рэгістрацыі ажно 110 ініцыятыўных групаў. зараз жа гэтай праблемы фактычна няма.
Адказаць

Імя:: Справа й злева
28.02.2010 19:46
Спадар Чавусаў, можна, канешна, калі вельмі хочацца парадавацца разам з Вамі, колькасьці зарэгістраваных ініцыятыўных груп выбараў-штучных рэферэндумаў, бараьбітоў з камарамі ігд. Аднак, як памятаеце "куранят па восені лічуць." А "восень" у нас ўжо шмат гадоў мае самыя што не ёсць мінусы на мінусах й няма куранят..здохлі.
Усё ж дазволю сабе сканцэнтраваць Вашу пачэсную ўвагу не на справаздачна прывабнай статыстыцы, а на Асобах, якія метусяцца на гэтых так званых выбарах без выбару. Не спрабавалі попрасту прыглядзецца да Вашага атачэння? Вы салодка спяваеце, ілжывым алеем змазываеце РЗС й робіце благую справу Народу...

Імя:: Сяргей Панамароў Горад:: Клецак
26.02.2010 10:02
С чего это Чаусов развеселился?
Или в столице все немножко... придвинутые..?
Сегодня режим совсем приборзел в своем отношении к обществу и полностью чихать-плевать он хотел на какие-то законы или даже на правила своих же игрищ, под кодовой кликухой - "выборы без выбора".
Как отарки быдловатых быков мы прёмся к циничным чиновникам, надеясь что их неадекватный "бацька" ничога нэ знае и мы яму пажалимся.., если чо..!
Какие выборы???
С кем и где..?

Імя:: антон
27.02.2010 22:50
хватит уже зазывать на это лживое мероприятие, да ещё со страниц радио свободы.