чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 17:36

Праграмы / Госьць на Свабодзе

“Паніку спараджае тое, што людзям не гавораць праўду”

Госьць ранішняга эфіру “Свабоды” юрыст і праваабаронца Гары Паганяйла.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Ганна Соўсь:
Ва аўторак на сайце “Беларускіх навінаў” кампаніі БелаПАН былі апублікаваныя дакумэнты , якія пацьвярджаюць, што ў тканках двух памерлых людзей выяўленыя рыбануклеінавыя кіслоты грыпу А(Н1N1). Пазьней першая намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч, заявіла, што міністэрства будзе спыняць “спробы дэзінфармацыі у справе захворваньня грыпам”. Скажыце, калі ласка, наколькі законнае замоўчваньне інфармацыі пра распаўсюд хваробаў, у дадзеным выпадку, сьвінога грыпу?

Напэўна ўладам нявыгадна прызнаваць факт шырокай эпідэміі, яны ўсё сьпісваюць на вострую рэсьпіраторную вірусную інфэкцыю
Гары Паганяйла:
Я думаю, гэта ў практыцы беларускіх уладаў не прадстаўляць праўдзівую інфармацыю насельніцтву. Яны сьцьвярджаюць, што сыстэма аховы здароўя у дадзеным выпадку арганізавана належным чынам у Беларусі, што ў нас дастатковая колькасьць лекараў, дастатковыя запасы мэдычных прэпаратаў для лячэньня, і краіна гатовая да любых вірусных інфэкцый, і лячэбныя ўстановы ўпраўляюцца з тымі нагрузкамі, якія маюцца ў краіне. Аднак практыка паказвае як раз адваротнае. Паводле таго ж кіраўніка ўпраўленьня міністэрства аховы здароўя па Менску, ў сталіцы не хапае каля 900 лекараў. Такая вялікая колькасьць вакансій -- гэта звыш 10 працэнтаў ад патрэбы Менску. І тое, што сёньня людзям не гавораць праўду, гэта як раз і спараджае паніку ў насельніцтва.

Гэта адсутнасьць дакладнай інфармацыі, на якую людзі маюць права і паводле Канстытуцыі і паводле заканадаўства, прынятага на яе аснове. Напэўна ўладам нявыгадна прызнаваць факт шырокай эпідэміі, яны ўсё сьпісваюць на вострую рэсьпіраторную вірусную інфэкцыю. Канечне, характар гэтай віруснай інфэкцыі можа быць розны -- гэта і розныя грыпы і іншыя хваробы. Але тым ня менш, у суседніх краінах выяўляецца ўсё большая колькасьць інфікаваных так званым мэксыканскім ці каліфарнійскім грыпам. У краіне проста, праўдападобна, не хавае ані сродкаў, ані лябараторый, якія б выявілі штам гэтага грыпу, і ўсё сьпісваюць на гэтыя так званыя вострыя рэсьпіраторна-вірусныя інфэкцыі.

Соўсь: Ці маюць права кіраўнікі шпіталяў браць падпіску аб неразгалошаваньні з лекараў?

пацыент павінен ведаць пра сваю хваробу, ягоныя бліжэйшыя родныя павінны ведаць пра характар хваробы і магчымыя наступствы
Паганяйла:
Гэта таксама незаконная практыка. Агульнамэдычная практыка -- гэта сапраўды неразгалошаваньне лекарскай таямніцы. Ёсьць адпаведныя законы, і адпаведныя прадпісаньні пра гэта . Але пацыент павінен ведаць пра сваю хваробу, ягоныя бліжэйшыя родныя павінны ведаць пра характар хваробы і магчымыя наступствы. Мэдыкі ў цэлым павінны ведаць сытуацыю ня толькі ў сваёй установе, але і па краіне. А арганізатары аховы здароўя павінны рабіць усё, каб праводзіліся адэкватныя сытуацыі меры арганізацыі мэдычнага абслугоўваньня насельніцтва, лячэньня і так далей.

Соўсь: А заява намесьніцы міністра інфармацыі? Гэта фактычна пагроза?

Паганяйла: Калі ставіцца пытаньне пра барацьбу з дэзынфармацыяй, то натуральна, такія мерапрыемствы могуць праводзіцца ў тым ліку і міністэрствам інфармацыі. Але размова ідзе цяпер пра дэзынфармацыю з боку дзяржаўных органаў , вышэйшых службовых асобаў. Гэта яны не гавораць насельніцтву ўсю праўду. гэты яны не хочуць, каб народ ведаў рэальны стан рэчаў. І таму такія паводзіны ўлады проста не адпавядаюць закону і чалавечай маралі. Яны характарызуюць як раз нашу ўладу, што тычыцца сыстэмы аховы здароўя, якую лічаць самай перадавой... Практыка паказвае як раз негатовасьць усёй сыстэмы да працы ў такіх складаных сытуацыях.

Соўсь:
Учора госьцем ранішняга эфіру свабоды быў народны лекар Валеры Лістратаў, дык ён казаў, што паніка вельмі нэгатыўна можа ўплываць на людзей, у тым ліку і спрыяць ускладненьням... Ці можа мае рацыю не перабольшваць маштабы распаўсюду грыпу?

Паганяйла: Канечне, праўдзівая інфармацыя як раз бы спрыяла таму, што разумнае насельніцтва па-разумнаму ўспрымаючы гэтую інфармацыю, як раз праводзіла б прафіляктычныя мерапрыемствы. Трэба рыхтаваць насельніцтва да гэтых прафіляктычных мерапрыемстваў, гаварыць пра гэта. Тое, што робяць улады, сьведчыць пра тое, што яны валодаюць інфармацыяй, ведаюць сытуацыю. Просты прыклад -- вакацыі працягнулі ў школах на тыдзень. Гэта як раз мерапрыемства, зьвязанае з эпідэмічным ростам хваробы як у Менску, так і ў краіне. Улады дзейнічаюць ў дадзеным выпадку адэкватна. Чаму ж яны ў сваёй ідэалягічнай дзейнасьці спрабуюць падмануць свой народ?


Цалкам гутарка з праваабаронцам Гары Паганяйлам.

СЛУХАЦЬ:
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Сымон Горад:: Мінск
04.11.2009 09:34
Уся наша ідэалогія грунтуецца на прымусе. Асабліва прыкра, што гвалт узяў на ўзбраенне новы "ідэолаг" Янчэўскі - малады як бы і хлопец. Адсюль і вынікі: замоўчванне грыпу, крывы артыкул пра "Курапаты" і інш. Ці можна пры такім падыходзе верыць у шчырасць самаго прэзідэнта? Урэшце, дойдзе да таго, што ён будзе тлумачыць сітуацыю. Асабліва здзіўляе заява Лілі. Чым яна збіраецца спыняць праўду, спадніцай? Дзякуй Богу ёсць жа Інтэрнэт, небеларускія парталы і сайты. І ўвогуле проста жахліва на гэтым фоне выглядаюць заявы Мінаховы здароў'я: усё ў норме. Тое, што людзі мруць - для іх норма. Нават калі гэтыя не болей мінулага паказчыкі, то гэта далека не норма. Скажам, ДАІ так не заяўляе, нешта робіць каб зменшыць няшчасныя здарэнні, а тут - НОРМА. Дзікунства! Спачатку заткнулі рот і сказалі НОРМА, а цяпер і смерці ўзвялі ў ранг НОРМЫ.

Імя:: Валодзя
04.11.2009 10:23
Самы час ЗЯНОНУ вяртацца на Радзіму, пакуль дзяржава бездапаможна назірае за тым, як беларусы дохнуць ад сьвінога грыпу!
Адказаць

Імя:: Ананім
04.11.2009 11:58
К ЗЕНОНУ много вопросов - отвечать замучается.

Імя:: Микалай Петрушэнка Горад:: Коханава
04.11.2009 11:13
Чыновники робяць тое у гэтай ситуацыи, як их правучлыи...
Вось и лясне гэтая улада ад маленькага штуршка

Імя:: Прохожий
04.11.2009 12:02
Эпидемиологический порог превышен или просто толкают лекарства и повязки?