Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Ліпай у адказ намесьніцы міністра: “Рэпрэсіяў не баімся”


Алесь Ліпай

Алесь Ліпай

Першая намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч, заявіла, што міністэрства будзе спыняць “спробы дэзінфармацыі у справе захворваньня грыпам.


“Што датычна дзейнасьці сродкаў масавай інфармацыі, мы ўважліва аналізуем і ў адпаведнасьці з заканадаўствам будзем спыняць якія заўгодна спробы дэзінфармаваць насельніцтва нашай краіны. Дзеля гэтага сёньня дастаткова паглядзець ня толькі друкаваныя выданьні і электронныя СМІ, але мы зьвернем увагу і на інтэрнэт-вэрсі зарэгістраваных СМІ” – цытуе Лілію Ананіч БЕЛТА.

Сёньня, на на сайце “Беларускіх навінаў” кампаніі БелаПАН былі апублікаваныя дакумэнты (гл. ніжэй), якія пацьвярджаюць, што ў тканках двух памерлых людзей выяўленыя рыбануклеінавыя кіслоты грыпу А(Н1N1)swine.

“Правільна, спробы дэзінфармацыі трэба абавязкова спыняць, - лічыць генэральны дырэктар кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай. – Але я лічу, што толькі гэтага недастаткова. Дэзінфармацыя магчымая там, дзе існуе дэфіцыт інфармацыі. Ад імя БелаПАНу прашу міністэрства інфармацыі дапамагчы СМІ атрымліваць ад урадавых структур апэратыўную і аб'ектыўную інфармацыю аб небясьпечных захворваньнях у Беларусі і аб тым, што робіцца дзеля абароны людзей”.

Ці чакаюць у БелаПАНе перасьледу пасьля сёньняшняй публікацыі дакумэнтаў ў Інтэрнэце заявы намесьніцы міністра?

Ліпай: “А рэпрэсіяў нам няма чаго баяцца, бо мы ж не займаліся дэзінфармацыяй, а проста паведамілі факты. Няўжо вы лічыце, што наша міністэрства інфармацыі здольнае помсьціць за праўду?”

Камэнтуючы заяву Ліліі Ананіч, галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч сказаў:

“Я думаю, што такую заяву можа зрабіць толькі такая чыноўніца, як спадарыня Ананіч. Яна не разумее, што такія заявы яна ня ў стане наогул рабіць. Гэта не яе справа. Ёсьць для гэтага іншыя ворганы, якія павінны кантраляваць аб'ектыўнасьць падачы матэрыялаў і гэтак далей. Няхай яна займаецца сваёй справай і не палохае прафэсійных журналістаў”.

На пытаньне, у якой ступені журналісты “Народнай волі” маюць інфармацыю па рэальнае становішча з захворваньнямі на грып, Іосіф Сярэдзіч адказаў:

“Ніякага доступу на сёньняшні дзень да аб'ектыўнай інфармацыі няма. Таму выкарыстоўваем розныя крыніцы, у тым ліку і недзяржаўныя. Калі б дзяржава была зацікаўленая ў аб'ектыўнай інфармацыі, дык праз кожныя дзьве гадзіны ладзіліся б сур'ёзныя прэсавыя канфэрэнцыі. А сёньня журналісту трэба ганяцца за чыноўнікам два дні, каб недзе ў падваротні атрымаць нейкую больш-менш аб'ектыўную інфармацыю”.


  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG