пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:25

Праграмы / Бліц-аналіз

Оргіш: Беларусь пераацэніць таталітарнае мінулае

Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ на сваім выніковым паседжаньні ў Вільні ўхваліла рэзалюцыю “Пра аб’яднаньне падзеленай Эўропы”, у якой асуджаюцца абодва таталітарныя рэжымы ХХ стагодзьдзя — нацызм і сталінізм. 23 жніўня — дзень падпісаньня пакту Молатава-Рыбэнтропа — прапануецца абвясьціць агульнаэўрапейскім Днём памяці ахвяраў сталінізму і нацызму. Ці можна гэта лічыць чарговай паразай Расеі? Як паставіцца афіцыйны Менск да выкананьня гэтай рэзалюцыі? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з доктарам філязофскіх навук Вячаславам Оргішам.

Вячаслаў Оргіш
x
Вячаслаў Оргіш
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Дашчынскі: “У Маскве рэзалюцыю назвалі „зьневажальным антырасейскім выпадам“ і нават „гвалтам над гісторыяй“. Аднак нягледзячы на пратэсты з боку расейскай дэлегацыі ў Асамблеі, дакумэнт прыняты. У выніку Расею напаткала яшчэ адна параза?”

Оргіш: “Тут ня варта весьці гаворку пра паразу. Проста ў расейскіх палітычных колах яшчэ не ўсьвядомілі, што час памяняўся, што зараз на двары не 80-ыя і нават не 90-ыя гады, а ўжо ўсё ж такі набіраюць абароты іншыя ідэі, каштоўнасьці. Што агульнаэўрапейскі рух найбольш моцны і ён будзе ўсё шырэй уцягваць у свае межы краіны. Нават такія супярэчлівыя, своеасаблівыя як Расея. Гэта непазьбежна і прыйдзе час, калі расейская палітычная эліта і расейскае грамадзтва гэта ўсьвядоміць. І канчаткова павернецца тварам да эўрапейскіх каштоўнасьцяў. Я думаю, гэта адзінае для Расеі выйсьце. Калі гэта ня здарыцца, будзе вельмі шкада і Расея, безумоўна, прайграе.

Час такога процістаяньня ўсё ж такі адыходзіць у мінулае і, наогул, ужо адышоў у пэўным сэнсе. І трэба зыходзіць з таго, што Эўропа — гэта нейкая культурная і гістарычная супольнасьць, найперш цэласная. І трэба шукаць падыходы, якія б дапамаглі гэтай цэласнасьці перамагчы, усталявацца канчаткова. Таму тое, што прапануе эўрапейскі бок мае пэрспэктыву“.

Дашчынскі: “Аўтары рэзалюцыі заклікаюць краіны АБСЭ, сярод якіх і Беларусь, цалкам пазбавіцца ад структураў і мадэляў паводзінаў, скіраваных на тое, каб прыхарошваць мінуўшчыну. Як жа будзе рэагаваць афіцыйны Менск?”

Оргіш: “Перад Беларусьсю непазьбежна паўстае пэрспэктыва далучэньня да Эўропы, да яе каштоўнасьцяў, эканамічных і сацыяльных працэсаў. І культурнае разьвіцьцё Беларусі будзе таксама накіроўвацца ў рэчышча эўрапейскіх каштоўнасьцяў. І на гэтым накірунку Беларусь будзе мусіць больш крытычна ставіцца да палітычнай культуры, зьвязанай з таталітарызмам, з таталітарнай арганізацыяй грамадзтва. Беларусь непазьбежна будзе вызначацца на гэтым накірунку і, на мой погляд, у нашай краіны,
У нашай краіны, у нашага грамадзтва ёсьць магчымасьць і пэрспэктыва заняць агульнаэўрапейскую пазыцыю.
у нашага грамадзтва ёсьць магчымасьць і пэрспэктыва заняць агульнаэўрапейскую пазыцыю ў гэтым сэнсе. Канечне, сёньня яна не зусім акрэсьлена эўрапейская ў сэнсе стаўленьня да таталітарных каштоўнасьцяў. Але празь ня вельмі вялікі час Беларусь будзе ацэньваць і таталітарнае мінулае і наогул таталітарную палітычную культуру з Эўропай. Беларусь здольная да такой міжвольнай эвалюцыі”.

Дашчынскі: “Прыняцьце такой рэзалюцыі, калі паміж нацызмам і сталінізмам ставіцца знак роўнасьці, ці не дазволіць краінам былога Савецкага Саюза запатрабаваць кампэнсацый ад Расеі? У тым ліку і Беларусі?”

Оргіш: “Я скептычна стаўлюся да гэтага. Па першае, няма ніякай рэальнай пэрспэктывы, каб дамагчыся такой кампэнсацыі. Нешта падобнае мы сустракалі, чулі і, здаецца, ніхто ніякага выніку не атрымаў. Што да Беларусі, наўрад ці знойдуцца такія палітычныя сілы, якія здольныя так паставіць пытаньне. Беларусь усё ж досыць шчыльна зьвязана з Расеяй. І ў сьвядомасьці беларускіх элітаў наўрад ці сасьпее ідэя выстаўляць нейкія патрабаваньні да Расеі такога кшталту. Хаця, здараецца ўсялякае”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Димыч
03.07.2009 22:22
Оргіш: Беларусь пераацэніць таталітарнае мінулае


Как переоценит? Через "Советскую Белоруссию", где Оргиш ударно трудится? А как же "линия Сталина", которую воспевала эта газетенка? :)) Двуличие оргишей в Беларуси не знает границ.

Аминь.:))

Імя:: Тодар
03.07.2009 22:50
У Расеі ёсць 1 просты спосаб, як адмовіцца ад запытаў кампенсацый за сталінізм: трэба проста адмовіцца ад таго, што Расея - пераемнік Савецкага Саюза, і ўся справа, лічы, закрыта. Вельмі простае рашэньне.

Імя:: Ува Горад:: Роз
03.07.2009 23:12
Абсалютна правільнае, вельмі спозьненнае, рашэньне ПА АБСЭ.

Імя:: Korj Горад:: Менск
04.07.2009 10:48
Пытаньне трэба ставіць не пра нейкія д'яблавы грошы, а пра маральнае выбачэньне. Гэтае пытаньне абавязкова павінна быць пастаўлена, бо гэта будзе лякмусавай паперкай - Расея выбачыцца толькі тады, калі адмовіцца ад імпэрства. Пакуль ня выбачылася - трэба ўсім суседзям штодня пра гэта памятаць, прыймаючы кожнае, у тым ліку эканамічнае, рашэньне.

P.S.
Як цікава назіраць за чыстым ідэальным тролем (Дімычам-БР-БелымРоссом) - каб неяк патроліць ён ужо й супраць "советской б." і яе аўтараў раптам стаў...

Імя:: антон
04.07.2009 12:17
падчас фінансавга крызісу ў Беларусі ёсць магчымасць зарабіць на кампэнсацыі. А то расейцы пачалі апошнім часам лічыць, колькі яны чаго далі Беларусі. А колькі забралі і не вярнулі

Імя:: Сигал
06.07.2009 21:40
Kozj. Господа! Можно ли говорить о "Советской Белоруссии" "Советская б.". Это не очень остроумно, но когда слова "Белоруссия" и "б" делаются тождественными, то мы кощунствуем.
Давайте будем интеллигентнее тех, кто зовет газеты "газетками", а также позволяет себе непристойные двусмысленности.
Читать и любить "Советскую Белоруссию" не призываю. Знаю, что у нее и без нас хватает читателей. Из всех районов Беларуси, между прочим. Это я неугомонному "Димычу", который даже все-таки разбирается в состоянии собственного мозга. Когда я читаю на сайте "НИ" его антибелорусские выпады, то перестаю понимать его антисталинские эскапады. Кто вы, Димыч?

Імя:: Дэмакрат
08.07.2009 13:07
Будучыня Беларусi за дэмакратыяй.

Імя:: мінак
08.07.2009 15:16
Пакуль ля ўлады Лукашэнка сталінізму будзе зялёнае святло ў Беларусі.Пачынаючы ад “Лініі сталіна