Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франак Вячорка


Назаўтра пасьля 90-х угодкаў БНР ён будзе сьвяткаваць сваё 20-годзьдзе.



У 2005-м скончыў падпольны Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, дзе быў старшынёй вучнёўскага самакіраваньня. З 2005 па 2008 г. вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, з трэцяга курсу якога 18 лютага 2008 году пасьля 15-суткавага арышту за “нецэнзурную лаянку” быў адлічаны.

Ініцыятар музычных праектаў “Партызанская школа”, “Веру ў цябе”, “Незалежны я”. Кіраўнік творчай ініцыятывы “Беларускі Гальфстрым”, якая дублюе ўсясьветнавядомыя фільмы на беларускую мову, удзельнічае ў стварэньні аўдыёкніг па-беларуску.

Як толькі Франаку Вячорку споўнілася 18 год, ён уступіў у Партыю БНФ. Сёньня кіруе камісіяй па культуры, сябра Сойму і Ўправы Партыі БНФ. Працаваў у прэс-службе выбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча, у аб’яднаных дэмакратычных сілах адказвае за працу ў інтэрнэце.

Франак Вячорка працаваў на Радыё Рацыя, Радыё Свабода, сёньня працуе як карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

Аўтар навукова-публіцыстычных працаў па мовазнаўстве і палітычных тэхналёгіях у Беларусі. Валодае расейскай, польскай, францускай і ангельскай мовамі.

– Франак, калі пачалася вашая палітычная дзейнасьць?

– У 2001-2003 гадах – сябра "Маладога фронту", у 2005 стаў адным з заснавальнікаў "Моладзі БНФ". Ад сакавіка 2006 – сябра Партыі БНФ. Кіраўнік культурніцкай камісіі, сябра Сойму i Ўправы Партыі БНФ. Удзельнiчаю у працы партыйнай прэс-службы, займаюся прадукцыяй, аздабленьнем масавых акцыяў.

– Вы навучалiся на журфаку БДУ, цi прыдалiся набытыя веды ў вашай дзейнасьцi?

– Падчас прэзыдэнцкіх выбараў быў сябрам прэс-групы штабу Аляксандра Мілінкевіча. Каардыную сайт БНФ. Ад 2007-га – рэдактар сайту аб'яднаных дэмакратычных сілаў udfb.org

– Такая актыўнасьць не магла не застацца незаўважанай…

– Неаднаразова затрымліваўся, часам, як кажуць, "жорстка". Меў тузiн адміністрацыйных справаў, тройчы сядзеў.

– У чым выяўляецца цяпер вашая творчая актыўнасьць?

– Я каардыную творчую ініцыятыву "Беларускі Гальфстрым", займаюся дубляжом на беларускую мову такіх кінастужак, як "Любоў насамрэч", "Шрэк", "Крымінальнае чытво".

Не магу жыць бяз музыкі, менавіта беларускамоўнай. Прадусаваў гурты "Партызанская школа", "Парасон", "Ска!РБ". Слухаю "Краму", "N.R.M.", "Beatles", "Тарпач", "Крамбамбулю". Люблю сучасную замежную літаратуру (Кундэра, Муракамі, Зюскінд, Бэгбэдэр), беларускую клясыку пачатку 20 стагодзьдзя, сучасную "прыхадановiчаўскую" лiтаратуру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG