Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытнікі затрымалі «Гістарычныя гарадзкія ансамблі»


Беларускія мытнікі забралі 5 асобнікаў кнігі «Гістарычныя гарадзкія ансамблі ў часы перамен». Гэта зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канфэрэнцыі, якая адбылася ў траўні 2014 году ў Варшаве. Нядаўна кніга пабачыла сьвет, у ёй надрукаваныя навуковыя артыкулы 15 аўтараў, у тым ліку і беларусаў. І з Польшчы гэтыя зборнікі везьліся адмыслова для аўтараў — кандыдата гістарычных навук Іны Соркінай, мастацтвазнаўцаў Вольгі Кукуні, Сяргея Харэўскага, доктара навук Адама Янкевіча, прафэсара Раманы Целянткоўскай, апавяла архітэктар, рэдактар кнігі Ірына Лаўроўская:

«Я сёньня тэлефанавала ў Берасьцейскае ўпраўленьне мытні. Мне паведамілі, што „кнігі забралі на экспэртызу ў спэцыяльныя службы“, Кніга прысьвечана ахове гісторыка-культурнай спадчыны, ніякіх матэрыялаў, якія б маглі зацікавіць гэтыя „спэцыяльныя службы“, няма. Гэта не тавар, не для гандлю — гэта навуковае выданьне. Мяне вельмі зьдзіўляе гэты факт, бо ўсе кнігарні запоўнены літаратурай, якая падбухторвае да „русского мира“, і ніякія спэцслужбы гэта не цікавіць».

Колькі будзе доўжыцца экспэртыза, мытнікі не ўдакладнілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG