Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кнігах Зянона Пазьняка не знайшлі экстрэмізму


Гаворка пра кнігі лідэра БНФ «Цяжкі час—працяг», «Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў», «Дэклярацыя — першы крок да незалежнасьці» і пераклад сярэднявечнай легенды «Парсіваль»

Гаворка пра кнігі лідэра БНФ «Цяжкі час—працяг», «Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў», «Дэклярацыя — першы крок да незалежнасьці», напісаныя за часы знаходжаньня за мяжой, і пераклад сярэднявечнай легенды «Парсіваль». Таксама экспэртызу прайшла кніга жонкі Зянона Пазьняка Галіны пад назвай «Менскі гарсавет ў пэрыяд нацыянальнай рэвалюцыі (1990-1991)».

Пра гэта паведамляе сайт БХД.

Кнігі Зянона Пазьняка і ягонай жонкі, а таксама некаторыя газэты былі забраныя ў былога палітвязьня Паўла Севярнынца ў пункце пропуску «Брузгі» ў кастрычніку 2014 году. Днямі Павал Севярынец атрымаў ліст з мытні, з якога вынікае, што хутка яму вярнуць усе кнігі, акрамя экзэмпляру кнігі Зянона Пазьняка «Тэра Дэй», экспэртыза якой пакуль не завершаная.

Павал Севярынец

Павал Севярынец

«Пройдзе час, спадзяюся, няшмат часу, і кнігі Зянона Пазьняка будуць вывучаць беларускія школьнікі, а не камісіі па экстрэмізму. Але дзякуй Богу, што ўжо вяртаюць, што не прыдумалі які экстрэмізм, бо ў нас жа закон як дышла. Буду патрабаваць, каб і апошнюю кнігу вярнулі», — пракамэнтаваў падзею Свабодзе Павал Севярынец.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG