Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніла Гілевіча пахаваюць 1 красавіка на Кальварыйскіх могілках


Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч

Пра гэта Свабодзе паведаміў старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч.

Разьвітаньне з народным паэтам Беларусі пройдзе з 11 да 13 гадзінаў у Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы (Менск, вул. Ракаўская, 4). А 13-ай там жа пачнецца пахвальная царкоўная служба.

Пахаваюць Ніла Гілевіча на Кальварыйскіх могілках, каля жонкі.

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч памёр 29 сакавіка ў Менску, на 85-ым годзе жыцьця.

Ніл Гілевіч — паэт, перакладчык, аўтар дзясяткаў паэтычных зборнікаў, кніг па літаратуразнаўстве і фальклярыстыцы. Сябра Саюза пісьменьнікаў з 1954 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG