Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​Гілевіч з Быкавым, Мележам, Адамовічам, Панчанкам. Архіўныя фота розных гадоў

Апошнія фота Ніла Гілевіча


Віктар Казько пра Ніла Гілевіча: Адыходзіць эпоха

З апошніх «зуброў» ён быў, з тых людзей, на якіх павінна раўняцца культура, і ўвогуле быў прыстойны чалавек. Мы адчуваем, што такіх барацьбітоў не хапае сёньня.

Барыс Пятровіч

Барыс Пятровіч

Барыс Пятровіч пра Ніла Гілевіча: Зьбіраліся ягоны юбілей адзначаць у верасьні

У яго была цукроўка і сказалі, што апошнім часам выявілі таксама анкалёгію. Ён некалькі месяцаў таму быў у лякарні ў Бараўлянах. Мы зь ім размаўлялі, ён спадзяваўся на лепшае. Ён казаў, што ў такім узросьце гэтая хвароба не так хутка разьвіваецца, зьбіраўся яшчэ жыць і працаваць. Але сэрца не вытрымала. Ня стала Ніла Сымонавіча.

Валянцін Голубеў: Ніл Гілевіч хацеў, каб яго запомнілі поўным сіл

Ён сказаў мне: «Валянцін, я не хачу, каб мяне бачылі старым і хворым, хачу, каб мяне запомнілі такім, якім я быў — поўным сілаў, калі я змагаўся за нашу беларускую справу».

Сяргей Законьнікаў: На адной кнізе Гілевіч зрабіў прароцкі надпіс: «І ўсё ж ня згінем, ёсьць і будзем

Паэт і сябар Ніла Гілевіча Сяргей Законьнікаў кажа, што вельмі цяжка перажывае страты людзей, якія працавалі на самым галоўным участку — на ніве беларускасьці. У 21 стагодзьдзі Беларусь страціла Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Анатоля Кудраўца, Ніла Гілевіча.

Мікалай Чаргінец

Мікалай Чаргінец

Мікалай Чаргінец: Ніл Гілевіч цьвёрда стаяў на пазыцыях умацаваньня роднай мовы

Не магу сказаць, што мы былі сябрамі, але часта кантактавалі. Ён быў вельмі кампанейскім, шчырым чалавекам. Ніл Гілевіч цьвёрда стаяў на пазыцыях умацаваньня роднай беларускай мовы. Ніл Сымонавіч — выдатны выкладчык, хто вучыўся ў яго, памятае яго пранікнёныя лекцыі. Ён быў адным з ініцыятараў прыняцьця Закону аб мовах».

​Данчык - А я лягу, прылягу (1985)​. Верш - Ніл Гілевіч, музыка - Эдуард Ханок.

Сябры. «Шлях да Беларусі». Музыка - Мікалай Сацура, верш - Ніл Гілевіч.



НІЛ ГІЛЕВІЧ НА СВАБОДЗЕ:

Ніл Гілевіч: «Мы — шасьцісоткавая нацыя»

Ніл Гілевіч — апошні з жывых народных паэтаў Беларусі (гэтае ганаровае званьне было нададзенае яму ў 1991 годзе). І хоць паэту споўнілася ўжо 83 гады, ён па-ранейшаму займаецца літаратурнай і публіцыстычнай дзейнасьцю. Так, сёлета выйшла новая кніга эсэістыкі Гілевіча — «У віры быцьця» (выдавецтва «Кнігазбор»), паўнюткая глыбокіх думак і назіраньняў, зробленых паэтам цягам апошніх чатырох дзесяцігодзьдзяў. Гэта ня толькі кніга-роздум з шчымлівай трывогай пра Беларусь, але і своеасаблівыя «правілы жыцьця» вядомага літаратара, сапраўднага «чалавека-эпохі». Вось невялікая падборка гэтых «правілаў».

****************
ФОТАФАКТ: Дзеці наведалі Ніла Гілевіча

Зьміцер і Наста Дашкевічы разам зь сябрамі і дзецьмі наведалі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча і павіншавалі яго з днём народзінаў у 2014 годзе.

****************​

Ніл Гілевіч распавядае пра свой збор твораў. Голас пісьменьніка:

*****************
Ніл Гілевіч, Верш на Свабоду

Новы век
Азарыў небасхіл.
«Чый ён будзе?» —
Прарокі гамоняць.
Будзе наш —
Калі выстарчыць сіл
У цябе,
Беларуская моладзь!

Значыць,
Трэба па долю ісьці
Зь цьвёрдай верай,
Што вёрсты ня змораць.
Дык ня страць,
Не ўступі,
Не ўпусьці
Гэты шанц,
Беларуская моладзь!

Хай за зданьню
Пачварыцца здань —
Сілу волата
Цені ня зломяць.
Час прабіў:
Уздыміся
І стань
У шыхты,
Беларуская моладзь!

Веру:
Выпаўзьні з чорнай начы
Дух твой вольны
На здраду ня змовяць.
Раздрузгоч,
Раскрышы
І зьмяці
Іх кубло,
Беларуская моладзь!

Помні:
Волю ў змаганьні бяруць,
А ня просяць,
Ня кленчаць,
Ня моляць.
Толькі ты
Зьберажэш Беларусь!
Толькі ты,
Беларуская моладзь!

*****************
Пяцікніжжа Свабоды: пра кнігі Ніла Гілевіча

Большасьць вершаў зборніка напісаныя ў новым тысячагодзьдзі, яны зьяўляюцца водгукам паэта на тыя падзеі, што адбываліся на Беларусі зусім нядаўна. Ніл Гілевіч дае рэзкую і катэгарычную ацэнку ўсяму, што прымушае нас чырванець. Збольшага гэта чытаецца паміж радкоў. Зьвяртаючыся да цытаванага вышэй, нельга не зазначыць: «А хто вочы мае, той сябе пазнае».


***************

Ніл Гілевіч: «Мы сёньня працуем у вельмі ненармальных умовах»


30 верасьня Ніл Гілевіч сьвяткуе сваё 80-годзьдзе. Да сёньняшняй круглай даты ў жыцьцяпісе Ніла Гілевіча можна далучыць яшчэ адну — 65-годзьдзе творчага шляху.

****************​

Яўген Стасевіч: «Ніл Гілевіч — майстар аўтографаў»

Выдадзеная нядаўна Беларускім кнігазборам кніга «Люблю цябе, жыцьцё» мае падзагаловак «Штрыхі да творчага партрэта народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча». Аднак гэта не літаратуразнаўчая манаграфія, ня зборнік артыкулаў. Кнігу склалі 60 аўтографаў паэта з калекцыі эканаміста Яўгена Стасевіча, які зьініцыяваў і зафундаваў гэтае незвычайнае выданьне.

****************​

Ніл Гілевіч: “Думайце сёньня, бо заўтра можа быць позна”...


Гілевіч: “Здаецца, ледзь ня ўчора напісаў свой першы верш. А сёлета было 50 гадоў, як тое адбылося. Азірнуцца не пасьпеў – жыцьцё праляцела. І Вы азірнуцца не пасьпееце!!! Пытаньне нумар адзін – не марнаваць час!!! Вы вельмі маладыя! Дык думайце над тым, што я казаў сёньня. Пачынайце думаць сёньня, бо заўтра можа быць позна. Глядзіш – і ня тым шляхам пайшоў, не туды”...

****************

Ніл Гілевіч: Улада хацела мяне нэўтралізаваць

Інтэрвію да 70-годзьдзя паэта.

Ніл Гілевіч — член Саюза пісьменьнікаў з 1954 году.

Скончыў філялягічны факультэт БДУ (1956), кандыдат філялягічных навук, прафэсар кафэдры беларускай літаратуры філфаку БДУ.

У 1980-89 — першы сакратар Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

Ляўрэат дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980), народны паэт Беларусі (1991).

Ніл Гілевіч з 60-ых гадоў актыўна выступаў за беларусізацыю, у якасьці дэпутата Вярхоўнага Савета 11-га скліканьня быў адным зь ініцыятараў прыняцьця Закону аб мовах.

У Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня ўзначальваў Камісію па адукацыі, культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны.

У 1989 −1997 старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Адзін з сустрашыняў Усебеларускага З’езду пра Незалежнасьць (ліпень 2000 году).

У канцы 2013 году выйшаў апошні 23-ці том Збору твораў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG