Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пэрспэктыва» адмяніла мітынг прадпрымальнікаў

абноўлена

Анатоль Шумчанка
Анатоль Шумчанка

Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне «Пэрспэктыва» адклікае сваю заяўку на правядзеньне ў Менску 15 лютага мітынгу.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды лідэр арганізацыі Анатоль Шумчанка.

Аднак «Пэрспэктыва» не выключае, што такія інструмэнты, як мітынг і іншыя дазволеныя законам масавыя мерапрыемствы, могуць быць выкарыстаныя ў будучыні.

Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве аб’яднаньня.

Рашэньне адклікаць заяву прыняла 8 лютага рада «Пэрспэктывы». Раней мітынг плянаваўся ў менскім парку Дружбы народаў.

«Асноўны матыў такога рашэньня — гэта дасягненьне першачарговай мэты РГА «Пэрспэктыва»: пра пачатак дыялёгу, якога не было ў ІП з урадам апошнія 6–7 гадоў, што прывяло да той крызіснай сытуацыі, у якой знаходзіцца бізнэс сёньня, а менавіта страты магчымасьці працаваць. Перамовы з сябрамі ўраду пачаліся 8 лютага 2016 году, у сувязі з чым адпала неабходнасьць ва ўжываньні такога інструмэнту, як мітынг. Мітынг нам патрэбен быў для таго, каб паўплываць на чыноўнікаў у мэтах стварэньня перамоўнай пляцоўкі па праблемных пытаньнях. Гэтая пляцоўка створана шляхам намаганьняў «Пэрспэктывы», — гаворыцца ў адмысловай заяве рады «Пэрспэктывы».

Раней пачала сваю дзейнасьць працоўная група па пытаньнях дзейнасьці ІП пры Грамадзка-кансультатыўнай радзе па разьвіцьці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве эканомікі.

«Мы хацелі быць пачутымі — нас пачулі! Пакуль гэта галоўны прамежкавы вынік дзейнасьці арганізацыі. Сёньня ўжо можна сьмела канстатаваць: улада прызнала, што ў ІП не „адпачынак ці навагоднія сьвяты“, а сур’ёзныя праблемы, якія трэба вырашаць у любым выпадку. І, як запэўніў у прамой тэлефоннай размове з Анатолем Шумчанкам міністар эканомікі Уладзімер Зіноўскі, — ён асабіста бярэ адказнасьць за стварэньне працоўнай групы і за ўрэгуляваньне сытуацыі, каб зьняць балючыя пытаньні і каб прадпрымальнікі прыступілі да працы бліжэйшым часам», — адзначаецца ў заяве «Пэрспэктывы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG