Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонімскага маладафронтаўца Зьмітра Юшкевіча арыштавалі на 30 сутак


Міліцыянты прыехалі да актывіста дадому, паведамілі, што ён арыштаваны на 30 сутак, і забралі Юшкевіча ў пастарунак.

Пра гэта Свабодзе паведаміла маці Зьмітра Юшкевіча — Ірына Юшкевіч. Паводле яе, міліцыянты не паказалі ніякіх дакумэнтаў і не патлумачылі, на падставе чаго затрымалі ейнага сына, — маўляў, загад атрыманы зь Менску.

Ірына Юшкевіч спрабавала датэлефанавацца ў міліцыю, але там ёй ізноў нічога не патлумачылі:

«Я ўжо нават ня ведаю, што думаць, бо ніхто нічога не патлумачыў. Я нават ня ведаю ці быў ён асуджаны раней на суткі, ці гэта зьвязана зь цяперашнімі выбарамі, нічога ня ведаю. Зь ім так робяць ужо не ўпершыню».

Некаторыя сябры Юшкевіча зьвязваюць ягоны арышт з заплянаваным на 4 кастрычніка мітынгам супраць разьмяшчэньня ў Беларусі расейскіх вайсковых базаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG